← назад

Замена фільтра паветра ў BMW R1250GS

чэрвень 3, 2026

Вітаю, шаноўныя чытачы!

Надышоў час штогадовага сэрвіснага абслугоўваньня майго матацыкла.

Гарантыя на матацыкл даўно скончылася, а якасьць абслугоўваньня ў афіцыяльных сэрвісах не адпавядае коштам іх паслуг, таму сёлета я вырашыў рабіць ўсё самастойна.

Ёсьць шэраг прац, якія цяжка было б зрабіць без спецыяльнага абсталяваньня, але базавы сэрвіс у гэтым матацыкле насамрэч можа зрабіць кожны, хто ўмее карыстацца дынамаметрычным ключом.

Выбар фільтра паветра

Нумар арыгінальнага фільтра паветра для BMW R1250GS - 13 72 7 726 799.

Канешне фірма BMW не вырабляе самастойна ніякія фільтры - іх вырабляюць іншыя кампаніі, якія спецыялізуюцца на гэтым і з якімі ў BMW ёсьць кантракт.

Па чутках, арыгінальныя фільтры паветра для BMW вырабляе фірма MANN.

Я вырашыў параўнаць кошт OEM фільтра і яго заменьніка ад MANN С 18 008 - 11 573 41 S01: 130зл(30€) супраць 80зл(19€).

На маю думку розьніца дастатковая, каб не пераплочваць за тры магічныя літары.

Заменьнік арыгінальнага фільтра - MANN 11 573 41 S01
Заменьнік арыгінальнага фільтра - MANN 11 573 41 S01
MANN С 18 008 - 11 573 41 S01
MANN С 18 008 - 11 573 41 S01

Маё асабістае меркаваньне: фільтр паветра не мусіць быць самы арыгінальны і дарагі, няхай гэта будзе якасны заменьнік, але які мяняецца рэгулярна.

Запчасткі я набыў у аднаго з афіцыйных дылераў BMW у Польшчы, які знаходзяцца ў іншым горадзе і атрымаў іх поштай.

Атрымалася танней чым купляць у лакальнага дылера. Не пытайце мяне як працуе ў іх цэнаўтварэньне, бо я ня ведаю :(

Што спатрэбіцца

Звычайны набор інструментаў для абслугоўваньня матацыкла, галоўным чынам набор насадак тыпу torx ды шрубоўка.

З незвычайных рэчаў: невялічкі магніт альбо магнітная шрубоўка, некаторыя ніты глыбока сядзяць і без магніту іх цяжка будзе дастаць.

Замена фільтра паветра

  1. Здымаем сядушку кіроўцы
здымаем сядушку кіроўцы
здымаем сядушку кіроўцы
  1. Далей трэба зьняць накрыўку паліўнага бака. Пачынаем з гэтых дзьвюх нітаў.
пачынаем з гэтых дзьвюх нітаў
пачынаем з гэтых дзьвюх нітаў
Зьвярніце ўвагу на кшталт нітаў у гэтым месцы
Зьвярніце ўвагу на кшталт нітаў у гэтым месцы
  1. Потым пераходзім на пярэдняй часткі накрыўкі каля руля: тут два ніты збоку і адзін доўгі пасярэдзіне.
Ніт збоку
Ніт збоку
Ячшэ адзін ніт збоку ды адзін доўгі пасярэдзіне
Ячшэ адзін ніт збоку ды адзін доўгі пасярэдзіне
Ніты збоку маюць утулку, пасярэдзіне - доўгі
Ніты збоку маюць утулку, пасярэдзіне - доўгі
  1. Наступныя два ніты знаходзяцца ўнутры схоўка
Наступныя два ніты знаходзяцца ўнутры схоўка
Наступныя два ніты знаходзяцца ўнутры схоўка
Ніты схоўка без утулкі
Ніты схоўка без утулкі
  1. Пасля таго, як усе ніты выкручаныя, здымаем накрыўку, якая трымаецца на кліпсах. Я рабіў гэта пацягнуўшы яе трошкі ўверх і потым на сябе.
Здымаем накрыўку, якая трымаецца на кліпсах
Здымаем накрыўку, якая трымаецца на кліпсах
Бак без накрыўкі
Бак без накрыўкі
  1. Выкручваем покрыўку фільтра паветра, якая трымаецца на чатырох нітах. Каб выцягнуць ніты карыстаемся магнітам.
Выкручваем покрыўку фільтра паветра, якая трымаецца на чатырох нітах
Выкручваем покрыўку фільтра паветра, якая трымаецца на чатырох нітах
Каб выцягнуць ніты карыстаемся магнітам
Каб выцягнуць ніты карыстаемся магнітам
Доўгія ніты
Доўгія ніты
  1. Выцягнуць покрыўку фільтра перашкаджаюць бакавыя плястыкі. Можна адкруціць ветраахову і, у маім выпадку, гэтага было дастаткова, каб трошкі адхіліць плястыкі і выцягнуць яе.
Можна адкруціць ветраахову, каб трошкі адхіліць плястыкі і выцягнуць покрыўку фільтра
Можна адкруціць ветраахову, каб трошкі адхіліць плястыкі і выцягнуць покрыўку фільтра
Плястык, які перашкаджае
Плястык, які перашкаджае
Пад покрыўкай - фільтр паветра
Пад покрыўкай - фільтр паветра
  1. Цяпер можна лёгка дастаць і сам фільтр паветра: спачатку выцягваем рамку
Выцягваем рамку фільтра паветра
Выцягваем рамку фільтра паветра

Стары фільтр паветра праехаў каля 10 тысяч кіламетраў у вельмі розных варунках: было шмат асфальту, але адначасна і шмат афроўду.

Стары фільтр паветра праехаў каля 10 тысяч кіламетраў
Стары фільтр паветра праехаў каля 10 тысяч кіламетраў
Фільтр на прасьвет не выглядае кепска
Фільтр на прасьвет не выглядае кепска
Але пяску і пылу хапае
Але пяску і пылу хапае

BMW раіць кожныя 10 тысяч км правяраць і прадзьмухіваць яго, альбо мяняць у разе патрэбы.

Гледзячы на кошт, я раю проста мяняць яго раз у год. Рухавік будзе вам удзячны за гэта.

  1. Калі маеце пыласмок побач - варта вычысьціць корпус фільтра ад пылу і бруду
Варта вычысьціць корпус фільтра ад пылу і бруду
Варта вычысьціць корпус фільтра ад пылу і бруду

Бонусам можна пабачыць у якім стане знаходзяцца дросельныя заслонкі

Бонусам можна пабачыць у якім стане знаходзяцца дросельныя заслонкі
Бонусам можна пабачыць у якім стане знаходзяцца дросельныя заслонкі
Бонусам можна пабачыць у якім стане знаходзяцца дросельныя заслонкі
Бонусам можна пабачыць у якім стане знаходзяцца дросельныя заслонкі
  1. Усталёўваем новы фільтр паветра на месца
Усталёўваем новы фільтр паветра на месца
Усталёўваем новы фільтр паветра на месца
  1. Усталёўваем покрыўку фільтра паветра на месца і закручваем яе на чатырох нітах з момантам 3 Нм.

  2. Вяртаем на месца ветраахову, закручваем ніты з момантам 2 Нм.

  3. Усталёўваем накрыўку паліўнага баку на месца, асаблівую ўвагу зьвярніце каб гэты зачэп зачапіўся за адпаведны плястык побач, бо інакш накрыўка будзе кепска трымацца і дрыгацець.

Асаблівую ўвагу зьвярніце каб гэты зачэп зачапіўся за адпаведны плястык побач
Асаблівую ўвагу зьвярніце каб гэты зачэп зачапіўся за адпаведны плястык побач
Зачэп мусіць зачапіцца за гэтае вуха
Зачэп мусіць зачапіцца за гэтае вуха
Таксама па правым боку
Таксама па правым боку
Правільна зачэпленыя плястыкі
Правільна зачэпленыя плястыкі
  1. Закручваем усе ніты ў зваротным парадку з момантам 8 Нм.

Брава! Вы - малайчына!

Вы толькі што ашчадзілі каля 150zł (35€), атрымалі каштоўны досьвед, а таксама самастойна праінспектавалі свой уласны матацыкл.

© www.motorcycleman.eu: усе правы захаваныя. Пры выкарыстанні матэрыялаў згода аўтара і спасылка на крыніцу АБАВЯЗКОВАЯ, 2022-2026