← назад

Матацыклам па Андалузіі, ч.10: Сетэніль-дэ-лас-Бодэгас

студзеня 27, 2025

Вітаю ў дзясятай частцы майго падарожжа па Андалузіі!

Спасылка на папярэднюю частку пра горад Ронда, вядомы сваім відовішчным каньёнам, які дзеліць яго напапалам.

Засяліўшыся ў гатэль і трошкі адпачыўшы стала зразумела што нейкі невялічкі запас сіл яшчэ застаўся. Да таго ж ў гатэлі было зусім няма чаго рабіць - ён даслоўна стаяў пасярод фермерскіх палёў.

Калі я рыхтаваўся да паездкі і дадаваў да мапы цікавыя месцы, я знайшоў непадалёк ад Ронды гарадок Сетэніль-дэ-лас-Бодэгас. Яго ўнікальнасьць у незвычайным месцазнаходжаньні: ён пабудаваны ў даўнім рэчышчы, будынкі ў ім урэзаныя ў скалу, а ў некаторых месцах скалы вісяць над вуліцамі і поўняць ролю сваеасаблівага даха, ахоўваючы летам ад пякучага сонца, а ўзімку ад дажджоў.

Гучыць вельмі цікава. Ехаць да яго каля 40 хвілін, таму было вырашана паехаць і паглядзець на гэта сваімі вачыма.

Маляўнічая дарога з Ронды на Сетэніль-дэ-лас-Бодэгас:

Дарога на Сетэніль-дэ-лас-Бодэгас

Сетэніль-дэ-лас-Бодэгас

Мяркуючы па інфармацыі ў інтэрнэце, гарадок у турыстычны сезон карыстаецца папулярнасьцю. Але па-за сезонам дый яшчэ ўвечары людзей амаль зусім не было: перад у’ездам у горад пабудаваныя падземныя паркінгі, якія стаялі пустыя.

Адным з такіх паркінгаў мы і скарысталіся каб схаваць матацыкл і пакінуць там шлемы і ўсю лішнюю мотаэкіпіроўку. Як я пісаў ужо раней, лічу што на платных паркінгах трошкі меньш шанцаў выпадковага крадзяжу, чым проста на вуліцы.

Ідзем шпацыраваць па вузкіх і крутых вулачках горада. Адразу кідаецца ў вочы што ніякага архітэктурнага генпляна тут канешне няма: Ідзем шпацыраваць па вузкіх і крутых вулачках горадаІдзем шпацыраваць па вузкіх і крутых вулачках горада

Людзей таксама нямаЛюдзей таксама няма

Як і навошта яны тут ездзяць машынамі?Як і навошта яны тут ездзяць машынамі?

Інтэрнэт не схлусіў: дамы насамрэч пабудаваныя проста ў скале. Фантастыка! Дамы насамрэч пабудаваныя проста ў скалеДамы насамрэч пабудаваныя проста ў скале

Я канешне не эксперт, але скала выглядае мяккай, як нейкі пясчанік. Ці не баяцца яны што пад цяжарам можа адкалоцца кавалак і раздушыць дом разам з жыхарамі? Белыя дамы пад скальным навісамБелыя дамы пад скальным навісам

Скала над вуліцайСкала над вуліцай

Скала навісае проста над дахамі дамоўСкала навісае проста над дахамі дамоў

Дарэчы на адным з такіх домікаў была рэкляма што гэта апартаменты для турыстаў :) Апартаменты для турыстаўАпартаменты для турыстаў

Дахі дамоў уздоўж скалы ў СэтэніліДахі дамоў уздоўж скалы ў Сэтэнілі

Зьвярніце на ўвагу як будуецца “дом”: будуецца фактычна дах і сьцяна ў паражніне, выбуранай у скале: Як будуецца "дом": будуецца фактычна дах і сьцяна ў паражніне, выбуранай у скалеЯк будуецца "дом": будуецца фактычна дах і сьцяна ў паражніне, выбуранай у скале

Унізе праз горад праходзіць рэчышча ракі. Зараз яна амаль перастала існаваць, але, мяркуючы па вышыні сьцен, вясной яна можа выглядаць зусім інакш: Праз горад праходзіць рэчышча ракіПраз горад праходзіць рэчышча ракі

На пустых вуліцах сядзяць коткі і назіраюць за кожным тваім крокам: Мясцовая вусатая мафіяМясцовая вусатая мафія

Верхняя частка горада была ўпрыгожана сьвяточнымі сьцягамі с крыжамі, грала музыка. Быў нейкі невялічкі кірмаш, але нас нічога асабіста не зацікавіла і мы пайшлі далей. Вуліца ўпрыгожаная сьвяточнымі сьцягамі з гербаміВуліца ўпрыгожаная сьвяточнымі сьцягамі з гербамі

Скарбы нейкіяСкарбы нейкія

Від на, здаецца, больш жылую частку горадуВід на, здаецца, больш жылую частку гораду

Не перастаю захапляцца мясцовымі кіроўцаміНе перастаю захапляцца мясцовымі кіроўцамі

Уздоўж рэчышча пралягае найбольш турыстычная вуліца - зрабіў такі выснавак па колькасьці кафэшак: Вуліца з будынкамі натуральна ўнутры скалыВуліца з будынкамі натуральна ўнутры скалы

Паўсюль кафэшкіПаўсюль кафэшкі

Найбольш турыстычная частка горадаНайбольш турыстычная частка горада

Дзіўныя ўражаньні калі ходзіш пад такой вялізнай скалойДзіўныя ўражаньні калі ходзіш пад такой вялізнай скалой

Каб яшчэ больш уразіцца гэтым месцам, мы затрымаліся ў адной з кафэшак на лёгкую вячэру. Знакамітыя тапасЗнакамітыя тапас

Вячэрні Сетэніль-дэ-лас-БодэгасВячэрні Сетэніль-дэ-лас-Бодэгас

Падсумаваньне

Горад зусім невялічкі, вельмі незвычайны - я асабіста такога яшчэ ня бачыў, каб у скале быў пабудаваны паўнавартнастны горад. Спадзяюся што мясцовыя будаўнікі ведаюць што робяць :)

Горад нескладана абысьці пешшу і на маю думку варты ўвагі, каб прыехаць на пару гадзін, але лепей па-за сезонам. У пік турыстычнага сезону працісківацца па гэтых вузкіх вуліцах мне падаецца мала прыемным.

Час вяртацца ў Ронду ўжо грунтоўна адпачываць.

Спасылка на наступную частку ў каторай мы наведваем нацыянальны парк Cьера-Дэ-Грасалема.