← назад

Матацыклам па Андалузіі, ч.13: Тарыфа

лістапада 17, 2025

Вітаю ў трынаццатай частцы майго падарожжа па Андалузіі!

Спасылка на папярэднюю частку пра маляўнічы нацыянальны парк Сьера-дэ-лас-Ньевес.

Сёньня будзе кароткая нататка пра месца, дзе сустрэкаюцца Атлантычны акіян і Міжземнае мора - гішпанскі горад Тарыфа.

Мне было вельмі цікава: адкуль такая назва, сугучная са словам - тарыф? А вось вікіпедыя кажа, што так і было: гэтае месца - найбліжэйшае да афрыканскага кантыненту, і менавіта тут бралі мыта з купцоў, якія перасякалі водны шлях з Афрыкі ў Еўропу. Такая вось цікавостка.

Па дарозе з Малагі ў Тарыфу варта затрымацца на паркоўцы птушынага аглядальнага пункту Cazalla Observatorio de Aves Planeadoras, адкуль адкрываюцца цудоўныя віды на Гібральтарскую пратоку і афрыканскае ўзбярэжжа.

Cazalla Observatorio de Aves PlaneadorasCazalla Observatorio de Aves Planeadoras

Вялічэзныя караблі пакідаюць Сярэдземнае мора і накіроўваюцца ў Атлантычны акіян.

Караблі плывуць у Атлантычны акіянКараблі плывуць у Атлантычны акіян

Я думаю ня трэба тлумачыць стратэгічнае значэнне гэтага месца - паўсюль можна пабачыць рэшткі ваенных умацаванняў.

Набярэжная ТарыфыНабярэжная Тарыфы

У самой Тарыфе нас цікавіць вузкая частка зямлі - Frontera Mar Mediterráneo-Océano Atlántico - паміж кантынентам і выспай Isle de Tarifa. Вось так выглядае умоўная мяжа паміж двума воднымі прасторамі.

Frontera Mar Mediterráneo-Océano AtlánticoFrontera Mar Mediterráneo-Océano Atlántico

Вада канешне няшмат чым розніцца :) Ну хіба што ад боку акіяну хвалі большыя.

На жаль, трапіць на выспу вельмі складана - гэта ваенная зона. Там ёсьць нейкія экскурсіі, але іх трэба рэзерваваць загадзя, чаго мы канешне не рабілі.

Шпацыруем па чароўным пляжы.

ПляжПляж

Шпацыруем па чароўным пляжыШпацыруем па чароўным пляжы

Фота на памяць пра гэтае незвычайнае месцаФота на памяць пра гэтае незвычайнае месца

Міжземнаморскі бок і ўзбярэжжа МарокаМіжземнаморскі бок і ўзбярэжжа Марока

Акіянскі бокАкіянскі бок

Знайдзі коткуЗнайдзі котку

У самой Тарыфе па-за сезонам няма шмат чаго рабіць, таму наглядзеўшыся на акіян, мы паварочваем у зваротным кірунку. Па дарозе варта затрымацца на аглядальным пункце Mirador del Estrecho і яшчэ разок паглядзець на гэтае ўнікальнае месца з вышыні.

Mirador del EstrechoMirador del Estrecho

Караблі ў Гібральтарскай пратоцыКараблі ў Гібральтарскай пратоцы

Mirador del EstrechoMirador del Estrecho

Гібральтарская пратока і ветракі з Mirador del EstrechoГібральтарская пратока і ветракі з Mirador del Estrecho

Гішпанскі сьцяг на паркінгу аглядальнага пунктуГішпанскі сьцяг на паркінгу аглядальнага пункту

Рушым далей, наперадзе нас чакае Гібральтар

Спасылка на наступную частку ў каторай наведаю Гібральтар - брытанскую заморскую тэрыторыю, стратэгічна важны анклаў на ўваходзе ў Міжземнае мора.