← назад

Матацыклам па Андалузіі, ч.9: Ронда

снежня 29, 2024

Вітаю ў дзявятай частцы майго падарожжа па Андалузіі!

Спасылка на папярэднюю частку пра сталіцу рэгіёна Севілью і неспадзяваную зьмену плянаў падарожжа

Калі памятаеце, у папярэдняй частцы з-за моцна сапсаванага надвор’я было вырашана адмовіцца ад наведваньня Партугаліі. Мы скарысталіся плянам Б: вырушылі ў кірунку маляўнічага мястэчка Ронда, якое знаходзіцца ў гарах паміж двух нацыянальных паркаў, каб затрымацца там на некалькі дзён і наведаць абодва.

Дарога Севілья - Ронда

Сапраўдная прыгажосьць пачынаецца на дарогах А-384 і А-374, калі пачынаюцца горы.

А-374: горы навокалА-374: горы навокал

На жаль, месцаў, дзе можна было б затрымацца, амаль не было. І справа ня толькі ў фотках - хацелася трошкі падапрануцца, бо ў гарах было значна халадней чым у раўнінах вакол Севільі.

Дзесьці на A-374Дзесьці на A-374

А-374: удалечы на ўзгорку знаходзіцца РондаА-374: удалечы на ўзгорку знаходзіцца Ронда

Ронда

Мы адразу накіраваліся ў цэнтр горада, але пабаяліся кідаць матацыкл разам з рэчамі проста на вуліцы. На шчасьце знайшоўся нейкі гарадскі паркінг на плошчы Duquesa de Parcent, дзе за пару еўра мы запаркаваліся пад надзейнай аховай шлагбаума.

Плошча Duquesa de ParcentПлошча Duquesa de Parcent

Плошча Duquesa de ParcentПлошча Duquesa de Parcent

Горад вельмі невялічкі і прыгожы: усё знаходзіцца ў пешай даступнасьці, таму раю прагуляцца па гэтых утульных вулачках пешшу.

Раю прагуляцца па гэтых утульных вулачках пешшуРаю прагуляцца па гэтых утульных вулачках пешшу

Касьцёл Iglesia de Ntra. Sra. de la Paz, Patrona de RondaКасьцёл Iglesia de Ntra. Sra. de la Paz, Patrona de Ronda

Касьцёл Iglesia de Ntra. Sra. de la Paz, Patrona de RondaКасьцёл Iglesia de Ntra. Sra. de la Paz, Patrona de Ronda

Мазаіка з відам на горадМазаіка з відам на горад

Піва і абед

Час на абед у адным з аўтэнтычных рэстаранаў. Традыцыйна ніхто не размаўляе на ангельскай, але прынамсі ёсьць перакладзенае меню - гэта ўжо вялізны плюс.

Вырашылі спрабаваць клясык андалузскай кухні - суп Гаспачо, які, як наш боршч, у кожнага кухара смакуе інакш. Гэтым разам было вельмі па-свойску, але нам спадабалася.

Але адным супам сыты ня будзеш, таму ўзялі яшчэ нейкае мясцовае блюда пад назвай MIGAS RONDEÑAS. Гэта аказаліся такія абсмажаныя часныковыя сухарыкі з каўбасой Chorizo і беконам, перцам ды яечняй. Было таксама вельмі смачна.

Мясцовая кухня: MIGAS RONDEÑASМясцовая кухня: MIGAS RONDEÑAS

У горадзе ёсьць мясцовы бровар Rondeña які варыць некалькі гатункаў піва. Не ўтрымаўся каб не купіць некалькі бутэлек і, канешне, пакаштаваць: мае неблагі смак, як для гішпанскага, але найсмачнейшым я б яго не назваў. Цёмнае піва здалося занадта газіраваным, а сьветлае, наадварот, амаль без газа - вельмі дзіўна.

Мясцовы бровар RondeñaМясцовы бровар Rondeña

Від на каньён

Вось мы і падышлі да галоўнай славутасьці горада - каньёна які дзеліць яго напапалам. Вы толькі паглядзіце на гэтыя віды навокал - здаецца, мае каментары тут лішнія.

Ронда: краявід на паланінуРонда: краявід на паланіну

РондаРонда

Найбольш вядомае месца Ронды - мост Puente Nuevo над каньёнамНайбольш вядомае месца Ронды - мост Puente Nuevo над каньёнам

Вышыня ўражваеВышыня ўражвае

Від з моста Puente Nuevo на даліну і каньёнВід з моста Puente Nuevo на даліну і каньён

ПанарамаПанарама

Фантастыка, праўда? Мне здаецца я магу бясконца так стаяць і глядзець уніз.

Як мясцовыя жыхары не баяліся будаваць дамы проста над прорвай?Як мясцовыя жыхары не баяліся будаваць дамы проста над прорвай?

Як мясцовыя жыхары не баяліся будаваць дамы проста над прорвай? А як пабудавалі гэты мост? Як увогуле яны тут жылі стагоддзі таму, калі не было рухавікоў і машын? Зараз усё зроблена пад турыстаў, але турысты тут з’явіліся зусім нядаўна. Цікава было б трапіць на нейкую экскурсію, але на жаль у нас зусім не было часу на гэта.

Другая палова каньёнаДругая палова каньёна

Мост Puente NuevoМост Puente Nuevo

Унізе рачушкаУнізе рачушка

Кот палюе на галубоў у каньёне

Рэшта горада ўяўляе сабой вузкія вулачкі, утульныя плошчы, кафэ ды крамы з сувенірамі для турыстаў - іх паток тут сур’ёзны нават па-за турыстычным сезонам. Што ж, мы пабачылі тое, дзеля чаго мы прыехалі - і гэта было вартае таго.

Час ехаць адпачываць у гатэль, які ў добрай цане атрымалася знайсьці толькі ў 20 хвілінах ад Ронды.

Наш гатэль дзесьці пасярод тых палёўНаш гатэль дзесьці пасярод тых палёў

Адзінае, што мяне непакоіла - гэта жаданьне пабачыць гэты каньён і мост з іншай перспектывы - знізу. З гэтай думкай мы выехалі з Ронды…

Выезд з Ронды

Па дарозе ў гатэльПа дарозе ў гатэль

Спасылка на наступную частку ў каторай мы наведваем унікальнае мястэчка Сетэніль-дэ-лас-Бодэгас, пабудаванае ў скале.