← назад

Матацыклам па Андалузіі, ч.7: Начлег у манастыры

жніўня 5, 2024

Увага, гэта не рэклямны пост, прынамсі мне нічога за гэта не плацілі :)

Спасылка на папярэднюю частку пра старажытны горад Кордава, які быў заснаваны яшчэ рымлянамі.

Падчас пошукаў месца для начлегу, мы натрапілі на вельмі цікавы варыянт - нейкі манастыр Святога Францыска, які здае пакоі па даступнай цане, з паркоўкай і з добрымі водгукамі. Ён знаходзіўся акурат на нашым шляху з Кордавы ў Севілью, у маленькам горадзе Пальма-дэль-Рыа, плюс мы ніколі не начавалі ў такога тыпу месцах - гэта быў знак што трэба наведаць!

Прыехалі на месца ўжо зацемна. Манастыр выглядаў як крэпасць і было не зусім зразумела дзе знайсьці паркоўку. Сеньёра на рэцэпцыі канешне не размаўляла на ангельскай, і ўвогуле была ня вельмі ветлівая(як тыповая манашка!).

Нарэшце мы атрымалі ключы і запаркавалі матацыкл на тэрыторыі проста пад пальмай.

Ключы ад пакоюКлючы ад пакою

Пакой быў адначасова сьціплы як келья, але меў усё неабходнае - асобны душ, кандыцыянер. Адзінае вакно ў пакоі выходзіла на калідор унутраннага дворыка.

Адзінае вакно выхадзіла на калідор унутраннага дворыкаАдзінае вакно выхадзіла на калідор унутраннага дворыка

Кожны, хто тэарэтычна захоча прагуляцца і паглядзець што робіцца ў пакоях, можа зрабіць гэта без праблемаў - аканіцы ж праглядаюцца. Я ўсё чакаў калі нейкая манашка будзе рабіць абыход, але не дачакаўся - заснуў.

Аканіцы праглядаюцца - мы ўсё ж такі ў манастырыАканіцы праглядаюцца - мы ўсё ж такі ў манастыры

Ноччу я прачнуўся ад крокаў на калідоры. Адразу ўспомніўся Караткевіч з ягоным дзікім паляваньнем, але потым крокі заціхлі і я зноў праваліўся ў сон.

Раніцай, прачнуўшыся мы пайшлі гуляць па гатэлю-манастыру.

Мэбля ў нашым пакоіМэбля ў нашым пакоі

Вось так выглядае ўнутраны дворык і калідор дзе ноччу былі таямнічыя крокі:

Утульны ўнутраны дворыкУтульны ўнутраны дворык

Унутраны дворык манастыра з аркадамі ў два паверхіУнутраны дворык манастыра з аркадамі ў два паверхі

ТэрасаТэраса

Калідор адкуль ноччу данасіліся крокіКалідор адкуль ноччу данасіліся крокі

Антураж лесвіцыАнтураж лесвіцы

Лесвіца манастыра са старым ліхтаромЛесвіца манастыра са старым ліхтаром

Вы толькі паглядзіце на стольВы толькі паглядзіце на столь

Па дарозе на сняданак, мы прайшлі ў яшчэ адзін унутраны дворык с студняй:

Унутраны дворык с студняйУнутраны дворык с студняй

Зала для банкетаўЗала для банкетаў

Сняданак быў вельмі звычайны - яечня, сасіскі, сыр ды хамон. Было б прыкольна канешне паснедаць нешта традыцыйнае ці нават сярэднявечнае, хаця б посуд нейкі вінтажны, а не звычайны сучасны… Гэта канешне мінус.

Памяшканьне дзе адбываецца сняданак упрыгожана старажытнай адзежайПамяшканьне дзе адбываецца сняданак упрыгожана старажытнай адзежай

Потым мы пайшлі гуляць па манастыру далей. Ня ведаю ці дазволена там хадзіць, але выявілася што мы жывем у частцы для прасталюдзінаў, бо ёсьць відавочна багацейшая частка манастыра - гэта адчуваецца нават па ўпрыгожваньню калідораў і дзьвярэй пакояў.

Лесвіца ў багацейшай частцыЛесвіца ў багацейшай частцы

Крыштальная люстра і габелен з гербам над лесвіцайКрыштальная люстра і габелен з гербам над лесвіцай

Пазалочаны драўляны леў з гербам каля лесвіцыПазалочаны драўляны леў з гербам каля лесвіцы

Пакой нейкага манаха-місіянера?Пакой нейкага манаха-місіянера?

Арыгінальны стулАрыгінальны стул

Карціна з крылатым манахам і скураны фатэльКарціна з крылатым манахам і скураны фатэль

Старая карціна над драўлянай лаўкай у калідорыСтарая карціна над драўлянай лаўкай у калідоры

Карціна з манахам і садавінай над разьбянай лаўкайКарціна з манахам і садавінай над разьбянай лаўкай

Не заўважылі як выйшлі ў сад, які знаходзіўся пры манастыры:

Cад пры манастырыCад пры манастыры

Тут аказваецца ёсьць басейн!Тут аказваецца ёсьць басейн!

Нейкая гародніна, усё дагледжанаеНейкая гародніна, усё дагледжанае

Зноў ці то апельсіны ці то нейкія мясцовыя незнаёмыя нам цытрусавыяЗноў ці то апельсіны ці то нейкія мясцовыя незнаёмыя нам цытрусавыя

Тэрыторыя канешне вялічэзная. Час адшукаць матацыкл, праверыць як ён там пасля ночы.

Вось гэта я разумею дзьверы, нават зараз выглядаюць саліднаВось гэта я разумею дзьверы, нават зараз выглядаюць салідна

Уначы мы нават і не заўважылі як прыгожа на тэрыторыі дзе ён быў запаркаваны - гэта нейкі дворык з летнім барам пад адкрытым небам:

Вы толькі паглядзіце як тут прыгожаВы толькі паглядзіце як тут прыгожа

І зноў гэтыя незразумелыя апельсіныІ зноў гэтыя незразумелыя апельсіны

Вельмі утульна і мілаВельмі утульна і міла

Матацыкл так і стаіць пад пальмайМатацыкл так і стаіць пад пальмай

На гэтым экскурсія падыйшла да свайго канца - здаецца мы ўжо паўсюль усунулі свой нос, да таго ж набліжалася гадзіна высяленьня. Час зьбіраць рэчы і пакаваць куфры. Наступны кірунак Севілья.

Гэтае месца адназначна зрабіла на нас уражаньне: яно больш нагадвае нейкі музей, дзе табе дазволілі пераначаваць(і ўсюды пахадзіць). Вельмі атмасферна і кліматычна, моцна раю.

Выяздная брамаВыяздная брама

Матацыкл спакаваны, час рушаць далей на СевільюМатацыкл спакаваны, час рушаць далей на Севілью

Дзякуй што дачыталі да канца!

P.S. Ужо пазьней, калі я правяраў нашыя фінансы, пабачыў што сеньёра з кепскім настроем не палічыла нам 10 еўра за паркоўку, ня ведаў наўмысна ці не, але дзякуй ёй за гэта!

P.P.S. Калі вы ведаеце такія цікавыя незвычайныя месцы для начлегу(у кожнай краіне) - падзяліцеся каардынатамі ў каментарах калі ласка, буду вельмі ўдзячны!

Спасылка на наступную частку ў каторай мы наведваем сталіцу рэгіёна Севілью і неспадзявана мяняем плян падарожжа.