Замена задніх тармазных калодак у BMW R1250GSA
ліпеня 27, 2024Перадгісторыя
Падчас апошняй трэніроўкі я пачуў непрыемны піск з задняга тормаза. Праверыў візуальна таўшчыню - калодкі амаль цалкам сцёртыя. Я праехаў на гэтых калодках амаль 30 тысяч кіламетраў. Ня ведаю ці шмат гэта ці не, але упэўнены што мае заняткі з мотаджымханы маюць дрэнны ўплыў на іх знос :)
Што ж, настаў час замены. На ўсялякі выпадак даведаўся пра кошты замены ў сэрвісе і вырашыў што буду мяняць сам: мяркуючы па відэа на YT працы там няшмат, а 80€ лепш выдаткую на паліва. Ну і на будучыню канешне лепей умець гэта рабіць самому, калі працягваць займацца гэтым спортам.
Пакупка калодак
Пачытаў пра калодкі - ОЕМ каштуюць даражэй, аналягі - таней, але вырашыў браць арыгінал у дылера, каб быць упэўненым што усё падыйдзе. Калодкі мне абышліся ў 220zł ці ~50€.
Асобна за пару грошаў можна дакупіць графітавае шмаравідла(мне далі “у камплекце” задарма), якім можна пашмараваць накіроўчыя пальцы ды пасадачные месца калодак - ёсьць меркаваньне што тады яны ня будуць рыпець. Ніколі такога не рабіў, але спрабую, чаму не.
Камплект арыгінальных калодак BMW 34218562163 і графітавае шмаравідла
Дэмантаж тармазных калодак
Што нам спатрэбіцца з інструментаў:
- шрубоўкі тыпу Torx T30, T40
- абцугі альбо круглагубцы
- (апцыянальна) малаток
Пачынаем з таго што трэба дэмантаваць блотнік задняга кола каб мець доступ да тармазнога цыліндрыка. Блотнік трымаецца на трох нітах-зорачках T30.
Блотнік трымаецца на трох нітах-зорачках T30
Цяпер у нас ёсьць доступ да тармазнога цыліндрыка
Выцягваем абцугамі стопары накіроўчага пальца
Потым выцісківаем накіроўчы палец. У мяне атрымалася гэта зрабіць абцугамі, але ў складаных выпадках можа спатрэбіцца дапамога малатка.
Выцягваем абцугамі тармазныя калодкі
Левая выцягваецца аналягічна.
Ацэньваем стан і параўноўваем таўшчыню з новай - раблю выснавак што замена была своечасовая.
Ацэньваем стан і параўноўваем таўшчыню з новай
Звярніце ўвагу што левая і правая калодкі адрозьніваюцца наяўнасьцю жарастойкай накладкі і металёвай пласціны ў правай.
Левая і правая калодкі адрозьніваюцца наяўнасьцю жарастойкай накладкі ў правай(зверху)
(апцыянальна) Дэмантаж тармазнога супарта
Дэмантаваць супарт не абавязкова - новыя калодкі можна(і нужна) устаўляць на прыкручанам супарце. Але каб ацаніць стан тармазных цыліндрыкаў, манжэт і дадаткова пачысьціць ад пылу ўнутры трэба яго зняць, гэта таксама не складана.
Супарт трымаецца на двух нітах-зорачках T40, але перад тым як адкручваць трэба адчапіць провад ад тармазнога шлангу, каб было зручней.
Супарт трымаецца на двух нітах-зорачках T40
Ніты ледзьве выкруціліся, бо былі шчыра нашмараваныя фіксатарам разьбы.
Пачысьціць ад пылу лепш хімічнымі сродкамі, але дэлікатна
Прымерыў тармазныя калодкі каб упэўніцца што ўсё падыходзіць
Новыя калодкі прыкладзеныя да супарта
Супарт з калодкамі і накіроўчым пальцам у руцэ
Прыкручваем супарт у зваротнай паслядоўнасці. Адзінае што я не дадаваў гэта фіксатар разьбы - гэта можна зрабіць пазьней, буду кантраляваць гэтыя ніты з часам.
Зборка
Ацэньваем стан тармазнога дыску - знос мінімальны.
Можна ацаніць стан тармазнога дыску - знос мінімальны
Дэлікатна насмараваў графітаым шмаравідлам накіроўчыя калодак, адтуліны пад накіроўчы палец і месца да каторага прылягаюць тармазныя цыліндрыкі(на левай калодцы).
Увага! Шмаравідла ў ніякім разе не павінна трапіць на працоўную паверхню калодкі!
Дэлікатна насмараваў графітаым шмаравідлам
Нашмараваны накіроўчы палец у месцах судакранання з калодкамі
Устаўляем тармазныя калодкі, спачатку правую(з металёвай пласцінай і тэрмаізалятарам), потым левую. Фіксуем накіроўчым пальцам:
Устаўляем фіксатар, спачатку правы(так зручней), потым левы
Усё гатова, цяпер можна спрабаваць пракручваючы кола націснуць на тармазны рычаг і праверыць працаздольнасьць тормаза.
Супарт усталяваны на месца за сьпіцамі кола
Параўноўваючы з дагістарычнай барабаннай тармазной сістэмай майго папярэдняга матацыкла, працэс замены калодак тут аказаўся элементарна відавочны і просты.
Прыкручваем блотнік і адпраўляемся тэставаць. Варта толькі памятаць што новыя калодкі пакуль не прыцяруцца да дыску будуць тармазіць неэфектыўна, трэба быць асьцярожным на дарозе.
Дзякуй што дачыталі да канца!








