← назад

Замена алею ў рухавіку BMW R1250GS

чэрвень 15, 2026

Вітаю, шаноўныя чытачы!

Працягваю серыю пастоў пра сэрвіснае абслугоўваньне BMW R1250GS сваімі рукамі.

Калі ваш матацыкл пачынае настойліва паказваць вам папярэджаньні пра неабходнасьць замены алею і вы гатовыя самастойна вырашыць гэтую праблему, то гэты артыкул для вас!

Паведамленьне пра неабходнасьць сэрвіснага абслугоўваньня
Паведамленьне пра неабходнасьць сэрвіснага абслугоўваньня

Алей у рухавіку мяняецца ў R1250GS раз у год ці кожныя 10 тысяч кіламетраў, у залежнасьці ад таго, што наступіць раней.

Алей у К51 выкарыстоўвацца адначасова для змазкі як рухавіка, так і каробкі перадачаў, таму яго стан вельмі важны для здароўя матацыкла.

Лічнік сэрвіснага інтэрвалу НЕ АДАПТЫЎНЫ, то бок ён лічыць кіламетры 1 да 1 аднолькава калі вы езьдзіце па горадзе, ці па аўтабане, ці ў афроўдзе.

На маю думку гэта падман ці хутчэй такая элегантная змова: замена алею на сэрвісе каштуе дорага, кожны хоча рабіць яе як мага радзей, вось і знайшоўся нейкі такі сярэдні інтэрвал, пры якім матацыкл павінен ад'ездзіць гарантыю, але і ўсе іншыя бакі засталіся задаволеныя - уладальнікі матацыклаў, эколягі, маркетолягі, дылеры і канешне BMW.

Таму раю самастойна адэкватна ацэньваць свае ўмовы эксплуатацыі і мяняць алей раней, калі вы шмат езьдзіце па горадзе ці ў афроўдзе(калі вы канешне не плянуеце неўзабаве прадаваць ваш матацыкл).

Дарэчы якасьць алею можна ацаніць па колеру праз вочка кантролю ўзроўню алею: чым сьвятлей тым лепей, чорнае - час думаць пра замену.

Што спатрэбіцца

  • Звычайны набор інструментаў для абслугоўваньня матацыкла: дынамаметрычны ключ 10-60 Нм, набор розных насадак, набор torx.

  • Арыгінальны алей для рухавіка BMW Advantec Ultimate SAE 5W-40 4 літры (236zł ці 55€)

Арыгінальны алей для рухавіка BMW Advantec Ultimate SAE 5W-40
Арыгінальны алей для рухавіка BMW Advantec Ultimate SAE 5W-40

Наколькі я ведаю алей BMW Advantec прадукуе Shell і можна было б ашчадзіць трошкі грошай на запаветных трох літарах, купляючы яго пад арыгінальным брэндам Shell, але я вырашыў пакуль што не рызыкаваць і купіў арыгінальны.

  • Алейны фільтар 11 42 5 B70 298 (81zł ці 18€)
Алейны фільтар 11 42 5 B70 298
Алейны фільтар 11 42 5 B70 298
Алейны фільтар 11 42 5 B70 298
Алейны фільтар 11 42 5 B70 298
Алейны фільтар 11 42 5 B70 298
Алейны фільтар 11 42 5 B70 298
Алейны фільтар 11 42 5 B70 298
Алейны фільтар 11 42 5 B70 298

Як мы бачым гэта алейны фільтр MAHLE, думаю што без трох літар таксама было б танней.

  • Ключ для адкручваньня алейнага фільтра 76мм Mahle OCS 1(нумар 6073068)
Ключ для адкручваньня алейнага фільтра 76мм Mahle OCS 1(нумар 6073068)
Ключ для адкручваньня алейнага фільтра 76мм Mahle OCS 1(нумар 6073068)
Mahle OCS 1
Mahle OCS 1
Mahle OCS 1
Mahle OCS 1
  • Ушчыльняльная пракладка пад зьліўны корак: A20x24-AL (4zł ці 1€)
A20x24-AL з правага боку
A20x24-AL з правага боку
  • Motoscan + UCSI-2100

  • Ёмістасьць для зліву старога алею

  • Папяровыя ручнікі для ачысткі, раю таксама мець прамысловы ачышчальнік-спрэй, напрыклад Wurth, каб лёгка ачысьціць месца ўстаноўкі алейнага фільтра ад старога алею

  • Фіксатар разьбы, калі ў вас Адвэнчэр

Падрыхтоўчыя працы калі ў вас Адвэнчэр(ці проста ёсьць ахоўныя дугі)

Калі ў вас Адвэнчэр, раю зьняць ніжнюю частку ахоўных дуг, бо яна будзе моцна перашкаджаць мяняць алейны фільтар.

Магчыма канешне абыйсьціся і без гэтага, але мне было б вельмі нязручна.

Адкручваем балты зазначаныя на фота стрэлкамі:

Адкручваем балты зазначаныя на фота стрэлкамі
Адкручваем балты зазначаныя на фота стрэлкамі
Адкручваем балты зазначаныя на фота стрэлкамі
Адкручваем балты зазначаныя на фота стрэлкамі
Адкручваем балты зазначаныя на фота стрэлкамі
Адкручваем балты зазначаныя на фота стрэлкамі
Гэтае спалучэньне на фіксатары разьбы
Гэтае спалучэньне на фіксатары разьбы

Увага! На ніжняй частцы ахоўнай дугі прымацаваны дрот супрацьтуманкі, яго трэба акуратна адлучыць перад тым як здымаць ніжнюю частку.

Увага на прымацаваны дрот супрацьтуманкі
Увага на прымацаваны дрот супрацьтуманкі

Да гэтага балта цяжэй усяго дабрацца, я скарыстаўся вось такой канструкцыяй з дзьвух падаўжальнікаў

Каб дабрацца да гэтага балта скарыстаўся вось такой канструкцыяй з дзьвух падаўжальнікаў
Каб дабрацца да гэтага балта скарыстаўся вось такой канструкцыяй з дзьвух падаўжальнікаў

Вось цяпер ёсьць дастатковы доступ да алейнага фільтра і можна пачынаць працэс замены алею.

Дастатковы доступ да алейнага фільтра
Дастатковы доступ да алейнага фільтра

Зліваем стары алей з рухавіка

Працэс замены алею ў рухавіку BMW R1250GS даволі просты, але патрабуе пэўнай акуратнасьці і ўвагі.

Замена алею ажыццяўляецца на прагрэтым рухавіку: лепш за ўсё рабіць пасля нейкай паездкі, але можна завесьці і пачакаць першага вентылятара, каб рухавік дасягнуў рабочай тэмпературы.

Прагрэты алей робіцца больш вадкім, што дазволіць зліць яго хутчэй і як мага больш.

Здымаем ахову рухавіка, калі яна ў вас ёсьць.

Здымаем ахову рухавіка
Здымаем ахову рухавіка

Зліўны корак знаходзіцца тутака:

Зліўны корак
Зліўны корак

Акуратна адкручваем зліўны корак і зліваем адпрацаваны алей у падрыхтаваную ёмістасьць.

Увага! Ён гарачы і вельмі вадкі, я папярэдзіў.

Зліваем адпрацаваны алей у падрыхтаваную ёмістасьць
Зліваем адпрацаваны алей у падрыхтаваную ёмістасьць

Пакідаем злівацца алей з рухавіка і пераключаемся да замены алейнага фільтра.

Замена алейнага фільтра

Перад тым як адкручваць алейны фільтр, маленькі лайфхак, які я падглядзеў на прасторах інтэрнэту: каб не наляпаць алей на глушыцель(які потым трэба мыць, але рэшткі ўсё роўна будуць дыміць пры першым запуску) можна абгарнуць яго плёнкай ці што ў вас маецца пад рукой.

Маленькі лайфхак каб не наляпаць алей на глушыцель
Маленькі лайфхак каб не наляпаць алей на глушыцель

Ужываючы ключ для алейнага фільтра, акуратна адкручваем яго.

Увага! З-пад фільтра сальецца трошкі алею, але агулам тут не павінна быць аніякіх праблемаў.

Зьвярніце ўвагу каб ушчыльняльны пярсцёнак з старога фільтра не застаўся на месцы ўстаноўкі.

Пасьля даклдана вычышчваем месца ўстаноўкі алейнага фільтра ад старога алею, выкарыстоўваючы папяровыя ручнікі і прамысловы ачышчальнік-спрэй.

Даклдана вычышчваем месца ўстаноўкі алейнага фільтра ад старога алею
Даклдана вычышчваем месца ўстаноўкі алейнага фільтра ад старога алею

Наносім тонкі слой новага алею на ўшчыльняльны пярсцёнак новага фільтра.

Наносім тонкі слой новага алею на ўшчыльняльны пярсцёнак новага фільтра
Наносім тонкі слой новага алею на ўшчыльняльны пярсцёнак новага фільтра

Гэта не я прыдумаў, калі што - так трэба рабіць паводле сэрвіснай дакументацыі BMW, бо момант закручваньня алейнага фільтра дадзены з улікам таго, што ўшчыльняльны пярсцёнак будзе змазаны.

Вось вам доказ
Вось вам доказ

Закручваем алейны фільтр з момантам 11 Нм.

Закручваем алейны фільтр з момантам 11 Нм
Закручваем алейны фільтр з момантам 11 Нм

Прыкручваем ахоўную дугу, калі ў вас Адвэнчэр

Пасля таго як алейны фільтр закручаны, можна вярнуць на месца ахоўную дугу, калі яна ў вас ёсць.

Чарговасьць і моманты закручваньня на здымку ніжэй:

Чарговасьць і моманты закручваньня
Чарговасьць і моманты закручваньня

4ы ніт закручваецца разам з фіксатарам разьбы сярэдняй моцнасьці.

Заліваем новы алей у рухавік

Перад заліўкай новага алею, закручваем зліўны корак з новай алюмініевай пракладкай і момантам 42 Нм.

Перад заліўкай новага алею, закручваем зліўны корак з новай алюмініевай пракладкай
Перад заліўкай новага алею, закручваем зліўны корак з новай алюмініевай пракладкай

Не эканомьце на пракладцы - яна аднаразовая: яе кошт мізэрны, і калі яна будзе выкарыстоўвацца паўторна і будзе працякаць вы больш страціце на мыйцы.

Нават калі вы ўжо гэта зрабілі - праверце яшчэ раз, бо ў мяне калісьці здарылася так, што я забыўся пра яго і 4 літры алею элеганта выліліся на падлогу.

Вяртаем на месца ахову рухавіка, калі яна ў вас ёсьць. Момант зацяжкі 11 Нм.

Вяртаем на месца ахову рухавіка, калі яна ў вас ёсьць
Вяртаем на месца ахову рухавіка, калі яна ў вас ёсьць

Заліўная гарлавіна знаходзіцца ў клапаннай покрыўцы правага цыліндра. Каб яе адкруціць, нам патрэбная арыгінальная шрубоўка, ручка якой і з'яўляецца ключом.

Ручка арыгінальнай шрубоўкі з'яўляецца ключом
Ручка арыгінальнай шрубоўкі з'яўляецца ключом
Заліўная гарлавіна
Заліўная гарлавіна

Поўная ёмістасьць алею ў рухавіку складае каля 4 літраў (разам з фільтарам). Фільтар зараз пусты, таму заліваем смела 3.5 літры алею і правяраем узровень праз вочка кантролю ўзроўню алею, якое знаходзіцца на правым баку ўнізе рухавіка.

Раю ўзбоўтаць каністру з алеем перад заліўкай, каб алей і прысадкі лепш перамяшаліся.

Мне асабіста лейка была непатрэбная - было зручна заліваць алей непасрэдна з каністры.

Мне асабіста лейка была непатрэбная
Мне асабіста лейка была непатрэбная

Правяраем узровень праз вочка кантролю ўзроўню алею, якое знаходзіцца на правым баку ўнізе рухавіка: верх круга - гэта максімум, ніз - мінімум

верх круга - гэта максімум, ніз - мінімум
верх круга - гэта максімум, ніз - мінімум
Правяраем узровень праз вочка кантролю ўзроўню алею, якое знаходзіцца на правым баку ўнізе рухавіка
Правяраем узровень праз вочка кантролю ўзроўню алею, якое знаходзіцца на правым баку ўнізе рухавіка
Увага! Паміж мінімумам і максімумам каля 0.8 літра, не літр!

Заводзім рухавік, праграваем да першага вентылятара, чакаем 5 хвілін і правяраем узровень зноў. Асьцярожна дадаем алей да ўзроўня максімум: тут вельмі важна не перабольшыць, бо тады адзіным выхадам будзе зліваць лішак. Раю зрабіць невялікую паездку і яшчэ раз пераправерыць узровень.

Пасьля невялічкай паездкі алей напэўна зьменіць колер з празрыстага на больш цёмны: ён змяшаўся з рэшткамі старога алею, што засталіся ў рухавіку.

На жаль нават калі пакінуць алей злівацца на доўгі час, усё роўна не атрымаецца зліць яго цалкам, напрыклад з галовак цыліндраў.

Пасьля невялічкай паездкі
Пасьля невялічкай паездкі

Скід сэрвіснага інтэрвалу з дапамогай Motoscan

Motoscan
Motoscan

Тут усё проста: падключаемся да матацыкла, выбіраем Instrument Cluster(KOMBI), далей Service Reset і паслядоўна клікаем спачатку на рэсет інтэрвалу потым даты.

Рэсет
Рэсет

Відэа з працэсам скіду сэрвіснага інтэрвалу можна паглядзець ніжэй:

Як скінуць сэрвісны інтэрвал з дапамогай Motoscan

Вуаля!
Вуаля!

Вось і ўсё!

Вынік

Вы - малайчына! Вы толькі што ашчадзілі каля 150zł (35€).

З цікавостак, нават пры такім самастойным скідзе, аплікацыя BMW Motorrad(калі вам гэта важна) таксама падхопіць новы сэрвісны інтэрвал ня горш чым гэта было б зроблена ў афіцыялаў.

Аплікацыя BMW Motorrad таксама падхопіць новы сэрвісны інтэрвал
Аплікацыя BMW Motorrad таксама падхопіць новы сэрвісны інтэрвал

Аднак канешне ў рэестры BMW гэтай замены ня будзе, улічвайце гэта калі вы плянуеце прадаваць ваш матацыкл у бліжэйшай будучыні, бо гэта можа выклікаць пытаньні ў патэнцыйных пакупнікоў.

Дзякуй за ўвагу.

© www.motorcycleman.eu: усе правы захаваныя. Пры выкарыстанні матэрыялаў згода аўтара і спасылка на крыніцу АБАВЯЗКОВАЯ, 2022-2026