← назад

Матацыклам па Андалузіі, ч.14: Гібральтар

снежня 4, 2025

Па дарозе з Тарыфы ў Марбэлью я ня мог не заехаць у Гібральтар - брытанскую заморскую тэрыторыю з паверхняй усяго 6.5 км2, большасьць якой займае вялічэзная скала.

Спасылка на папярэднюю частку пра маляўнічае месца, дзе сустрэкаюцца Атлантычны акіян і Міжземнае мора.

Гібральтар мае важнае стратэгічнае значэньне: ён дазваляе кантраляваць пратоку паміж Міжземнае морам і Атлянтычным акіянам. У выніку шматлікіх войнаў, больш за 300 гадоў таму Гібральтар адыйшоў Вялікабрытаніі і застаецца яе часткай дагэтуль.

Мая нага дарэчы яшчэ ніколі не ступала на брытанскія землі, няхай і на заморскія. Трэба гэта выправіць.

Правіла ўезду ў Гібральтар такія ж самыя як для паездкі ў Вялікабрытанію: дзейная брытанская віза ці пашпарт, які дазваляе ўезд без візы.

Па дарозе да Гібральтару

Рух на мяжы даволі інтэнсіўны: шмат хто ідзе пешшу, шмат скутэраў ды аўтамабіляў.

Галоўная цікавостка: Гібральтар мае свой аэрапорт! Ягоная адзіная паласа - гэта частка звычайнай дарогі на мяжы з Гішпаніяй, якую зачыняюць на час пасадак і ўзьлётаў самалётаў. Для сучасных самалётаў не хапала даўжыні, таму ў пэўным моманце брытанцы проста дабудавалі яе проста ў мора.

Для сучасных самалётаў не хапала даўжыні, таму ў пэўным моманце брытанцы проста дабудавалі яе проста ў мораДля сучасных самалётаў не хапала даўжыні, таму ў пэўным моманце брытанцы проста дабудавалі яе проста ў мора

Будынак аэрапорту стаіць проста ля мяжыБудынак аэрапорту стаіць проста ля мяжы

Памежны кантроль праходзіць хутка і амаль незаўважна і вось я ўжо ў Гібральтары.

У мяне было няшмат часу, таму я выбраў аб’ехаць паўвыспу па ўсходняй частцы. На больш шчыльна заселенай заходняй частцы навігатар паказваў усё чырвоным - шмат затораў. Маёй мэтай быў маяк Europa Point на самым паўднёвым ускрайку Гібральтара, адкуль акрываецца цудоўны від на пратоку ды Афрыку.

Першае што кідаецца ў вочы гэта будова хмарачосаў: відаць, ёсьць попыт на жыльлё.

Будова хмарачосаўБудова хмарачосаў

Незвычайна што на дарогах шмат знакаў у тэкставай форме, прадубляваных надпісамі на асфальце - таксама як у ЗША.

Ўсходняя частка Гібральтара - гэта вузкая паласа зямлі паміж морам і скалой, дзе месцяцца дарога ды невялічкія жылыя дамы.

Дарога ўздоўж усходняга боку скалы каля Catalan BayДарога ўздоўж усходняга боку скалы каля Catalan Bay

Дарога пад стромай белай скалой, мора зьлеваДарога пад стромай белай скалой, мора зьлева

Потым навокал скалы месца няма нават на дарогу, таму не было іншага выхаду акрамя выбудаваньня тунэлю проста ў скале.

Унутры тунэлю, прабітага ў скалеУнутры тунэлю, прабітага ў скале

Тунэль дарэчы даволі доўгі і, што незвычайна, ідзе пад вуглом уверх.

Тунэль ідзе пад вуглом уверхТунэль ідзе пад вуглом уверх

Выезд з тунэлюВыезд з тунэлю

Вось я і даехаў да ўскрай Гібральтара - маяк Europa Point.

Europa Point LighthouseEuropa Point Lighthouse

Трошкі дзіўна было пабачыць тут вялічэзную мячэцьТрошкі дзіўна было пабачыць тут вялічэзную мячэць

Гармата, якая глядзіць на пратоку ў бок АфрыкіГармата, якая глядзіць на пратоку ў бок Афрыкі

Гармата на Europa Point, за ёй Гібральтарская скалаГармата на Europa Point, за ёй Гібральтарская скала

Тут жа знаходзіцца кавалак польскай гісторыі: помнік польскаму прэм’еру ў выгнаньні - Ўладзіславу Сікорскаму, які загінуў у авіякатастрофе ў 1943 годзе. Ягоны самалёт рухнуўся ў ваду адразу пасьля ўзьлёту з аэрапорту Гібральтара, пры дагэтуль не высьветленых абставінах.

Помнік СікорскамуПомнік Сікорскаму

Цудоўныя краявіды адкрываюцца адсюль на пратоку і Марока: МарокаМарока

Караблі ў пратоцыКараблі ў пратоцы

Аўтар на фоне бухты з карабляміАўтар на фоне бухты з караблямі

Фота матацыклаФота матацыкла

Час пакідаць Гібральтар. Было б цікава наведаць музей унутры скалы, але не гэтым разам - наперадзе яшчэ мяне чакае дарога да Марбэльі. Знаёмства з Гібральтарам атрымалася хуткім, але вельмі цікавым. Напэўна варта вярнуцца сюды яшчэ раз калі-небудзь.

Вяртаюся назад той самай дарогай - на заходняй частцы усё таксама чырвона-бардовае ад затораў.

Апошні позірк на Эўропа ПоінтАпошні позірк на Эўропа Поінт

Дарога назад уздоўж скалы, мора справаДарога назад уздоўж скалы, мора справа

Я ўжо думаў што не пабачу даблдэкераўЯ ўжо думаў што не пабачу даблдэкераў

На мяжы мяне сустрэлі вялікія чаргі з аўтамабіляў - людзі пэўна сконьчылі працу і вярталіся ў Гішпанію.

На шчасьце для ўсіх двухколавых транспартных сродкаў была асобная паласа, дзе я праехаў амаль без затрымак.

Чаргі на мяжыЧаргі на мяжы

Дарога ля ўзьбярэжжаДарога ля ўзьбярэжжа

Відэа-версія маёй паездкі ў Гібральтар:

Гібральтар

Дзякуй за ўвагу і да сустрэчы ў наступнай, здаецца ўжо апошняй частцы!