Маршруты

Гатовыя маршруты мотападарожжаў

  • Саксонскае кола

    🇵🇱🇩🇪🇨🇿
    Wrocław - Мяжа 🇩🇪 - Bautzen - Hohnstein - Мяжа 🇨🇿 - Hřensko - Děčín - Pekelné Doly - Ještěd - Мяжа 🇵🇱 - Szklarska Poręba - Wrocław
    Дыстанцыя: 600 км
    Асфальтавае падарожжа выхаднога дня праз маляўнічыя перавалы Саксонскай Швайцарыі і цудоўныя краявіды паўночнай Чэхіі, разам з наведваньнем байкерскай пячоры "Пякельныя долы" ды заездам на гару Ештэд.
    Саксонскае колаHřensko
  • Tangier - Chefchaouen - Fes - Merzouga - Todra - Dadès - High Atlas - Marrakesh - Casablanca - Tangier
    Дыстанцыя: 2300 км
    Асфальтна-гравійная траса для аматараў прыгод, якая адкрые ўсе тры стыхіі і пазнаёміць з Марока знутры: горы Рыф і Атлас, пустыню Сахару і Атлянтычны акіян.
    Тры стыхіі Марока: горы, пустыня, акіянВысокі Атлас
  • Nowy Targ - Мяжа 🇸🇰 - Liptovský Mikuláš - Štrbské Pleso - Strednica Ždiar - Osturňa - Hanušovské sedlo - Мяжа 🇵🇱 - Jezioro Czorsztyńskie - Łapszanka - Nowy Targ
    Дыстанцыя: 270 км
    Асфальтавы маршрут выхаднога дня вакол Татраў: маляўнічыя перавалы, серпанціны, горныя краявіды з заездам на фантастычнае горнае возера.
    Матацыклам вакол ТатраўŽdiar - Strednica
  • Wrocław - Мяжа 🇨🇿 - Jansky Vrch - Konec světa - Skorošice - Červenohorské sedlo - Červená Voda - Jablonné nad Orlicí - Horní Rokytnice - Šerlich - Мяжа 🇵🇱 - Lewin Kłodzki - Wrocław
    Дыстанцыя: 404 км
    Асфальтавая траса, якая ідэальна падыходзіць для падарожжа выхаднога дня. Пралягае праз маляўнічыя перавалы і цудоўныя горныя краявіды паўночнай Чэхіі. У якасьці бонуса - апцыянальны невялічкі афроўд для адважных.
    Чырвонагорскае колаOrlické hory