← назад

Прастаўкі пад руль: безыменны кітаец vs Touratech

кастрычніка 3, 2025

Вітаю!

Сёньня я хачу падзяліцца сваім досьведам выкарыстаньня праставак пад руль для BMW R1250GS.

Перадгісторыя

5 гадоў таму, калі я набыў свой матацыкл, заўважыў што ў мяне хутка стамляецца спіна і рукі на працяглых(>200км) паездках.

Выявілася, што мая пазіцыя на матацыкле была не зусім правільная: я быццам цягнуся да руля, які быў трошкі за нізка і за далёка ад мяне.

GS дазваляе добра рэгуляваць вышыню сядзеньня і нахіл руля, але мне з маёй даўжынёй рук і ўзростам не хапала каб руль быў 2-3 сантыметраў вышэй і бліжэй.

Хуткі пошук паказаў, што існуе шэраг праставак пад руль, якія дазваляюць скарэктаваць пазіцыю. Я вырашыў паспрабаваць.

Ведаючы прыкладна вышыню і адлегласць, я знайшоў адпаведныя фірмовыя прастаўкі. Праблема была толькі ў кошце - яны каштавалі каля 150 еўра :(

Кітайскія прастаўкі

Я вырашыў паглядзець ці няма на AliExpress нейкіх аналагаў, і быў здзіўлены - дакладна такія ж прастаўкі прадаваліся 10 разоў таньней! Разумею, што кітайцы проста скралі канструкцыю, і гэта не зусім добра падтрымліваць такі падыход, бо яны нічога новага не вынаходзяць, у адрозьненьні ад арыгінальнай маркі.

Я не быў да канца ўпэўнены, што гэтыя прастаўкі мне падыдуць, таму вырашыў рызыкнуць: купіць “прататып” на 38мм, паспрабаваць і потым купіць арыгінальныя.

Кітайскія прастаўкі пад руль для BMW R1250GSКітайскія прастаўкі пад руль для BMW R1250GS

Мантаж кітайскіх праставак

Істотная заўвага: чым большыя прастаўкі, тым большае рызыка што можа не хапіць даўжыні арыгінальных правадоў ды шлангаў. Мне акурат хапіла, але вельмі усутыч. Калі б не хапіла, то падаўжэньне магло б каштаваць шмат грошай. Майце на ўвазе.

Мантаж быў даволі простым. Здымаем арыгінальнае мацаваньне руля, ставім прастаўкі, замацоўваем іх, потым замацоўваем руль на новым месцы.

Здымаем арыгінальнае мацаваньне руляЗдымаем арыгінальнае мацаваньне руля

Замацоўваем прастаўкіЗамацоўваем прастаўкі

Від сбокуВід сбоку

Замацоўваем руль арыгінальным канчатковым мацаваньнемЗамацоўваем руль арыгінальным канчатковым мацаваньнем

Паспрабаваў. Камфорт язды значна палепшыўся: спіна і рукі сталі стамляцца значна менш. Паверце вы адразу адчуеце целам, калі вы пасля кепскай пазіцыі перасядзеце на больш правільную.

Камфорт язды значна палепшыўся: спіна і рукі сталі стамляцца значна меншКамфорт язды значна палепшыўся: спіна і рукі сталі стамляцца значна менш

Замантаваныя кітайскія прастаўкі на 38мм на BMW R1250GSЗамантаваныя кітайскія прастаўкі на 38мм на BMW R1250GS

Праз пару паездак я ўжо і забыўся пра іх і так ездзіў сабе гадамі, пакуль не пачаў летась ездзіць у афроўдзе.

Пасля адной з афроўдных паездак заўважыў што руль пачаў трошкі хістацца: раскруціліся балты на прастаўках. Падцягнуў, але метал настолькі мяккі, што страшна сарваць разьбу. Немагчыма дацягнуць “да канца”, бо разьба ўвесь час трошкі “паддаецца”.

Якасьць металу адпаведная да цаны - быццам з старых алюмініевых лыжак зробленаяЯкасьць металу адпаведная да цаны - быццам з старых алюмініевых лыжак зробленая

Пасля адной з найбольш жорсткіх афроўдных паездак у гэтым годзе я прыехаў дадому без аднаго з нітаў увогуле - ён адкруціўся і выпаў. Вельмі небяспечна.

Ужо дома купіў новыя ніты, але падчас зацягваньня ў адной з праставак сарваў разьбу. Паглядзіце самі якая яна “моцная”:

Разьба вельмі слабаяРазьба вельмі слабая

Кітайская прастаўка з сарванай разьбойКітайская прастаўка з сарванай разьбой

Таму, я нарэшце вырашыўся набыць арыгінальныя прастаўкі за шмат грошаў, але з нейкай гарантыяй якасьці.

Фірмовыя прастаўкі ад Touratech

Першапачаткова я хацеў набыць арыгінальныя прастаўкі ад Wunderlich, копіі якіх былі ў мяне і канструкцыя якіх добра сябе паказала. Але потым я знайшоў альтэрнатыву ад Touratech, якая мне паказалася больш прадуманай. Сустракайце!

Прастаўкі пад руль ад Touratech 01-045-5258-0Прастаўкі пад руль ад Touratech 01-045-5258-0

Арыгінальна запакавана, з інструкцыяй і кіпай паперак з сертыфікатамі якасьці - на ўсе 150 еўра!

Дзьве прастаўкі Touratech, адна ў фабрычнай упакоўцыДзьве прастаўкі Touratech, адна ў фабрычнай упакоўцы

Мае першыя ўражаньні - яны значна больш цяжкія чым кітайскія і ўсе элементы выглядаюць больш якасна ці то разьба, ці дзіркі. Я не эксперт у металаапрацоўцы, але мне падалося што яны быццам фрэзераваныя, а кітайскія нібыта проста адлітыя.

Прастаўка збоку: відаць адтуліны пад балтыПрастаўка збоку: відаць адтуліны пад балты

Фрэзераваныя кішэні і шыльда Touratech на прастаўцыФрэзераваныя кішэні і шыльда Touratech на прастаўцы

Разьба выглядае больш упэўненай і глыбокай чым у кітайскіх:

Разьба выглядае больш упэўненай і глыбокай чым у кітайскіх.Разьба выглядае больш упэўненай і глыбокай чым у кітайскіх.

З інструкцыяй і кіпай паперак з сертыфікатамі якасьціЗ інструкцыяй і кіпай паперак з сертыфікатамі якасьці

Нержавеючыя ніты ў камплекцеНержавеючыя ніты ў камплекце

Мантаж фірмовых праставак ад Touratech

Мантаж такі ж самы просты як для кітайцаў. Можна паглядзець інструкцыю, калі ёсьць сумневы.

Асобны плюс для Touratech за моманты зацягваньня ўсіх балтоў у інструкцыі.

Інструкцыя мантажуІнструкцыя мантажу

Метал канешне сільна адрозьніваецца ад матэрыялу траверсы руля.Метал канешне сільна адрозьніваецца ад матэрыялу траверсы руля.

Прастаўка прыкладзеная да траверсы руляПрастаўка прыкладзеная да траверсы руля

Абавязкова фіксатар разьбы канешне сярэдняй моцнасьціАбавязкова фіксатар разьбы канешне сярэдняй моцнасьці

Прастаўка ўсталяваная на траверсуПрастаўка ўсталяваная на траверсу

Прастаўка прыкручаная да траверсы балтамі торксПрастаўка прыкручаная да траверсы балтамі торкс

Адзнакі рэгуляцыі 10 градусаў на руліАдзнакі рэгуляцыі 10 градусаў на рулі

Чатыры нержавеючыя балты ў камплекцеЧатыры нержавеючыя балты ў камплекце

Дадаў шайбы гровера пад усе вонкавыя балты і не выкарыстоўваў фіксатар разьбы на іх.

Чаму? На рулі ёсьць адзнакі рэгуляцыі: для язды па асфальце ці бездарожжы могуць спатрэбіцца розныя пазіцыі руля, таму ня бачу сэнсу фіксаваць іх назаўсёды. Калі яны нават адкруцяцца - іх лёгка можна даціснуць.

Шайбы гровера пад усе вонкавыя балтыШайбы гровера пад усе вонкавыя балты

ГатоваГатова

І яшчэ некалькі фота што з гэтага атрымалася:

Усталяваная прастаўка з заціснутым рулём зьнізуУсталяваная прастаўка з заціснутым рулём зьнізу

Абедзьве прастаўкі трымаюць руль, від зьверхуАбедзьве прастаўкі трымаюць руль, від зьверху

Гатовы мантаж праставак пад рульГатовы мантаж праставак пад руль

Падсумаваньне

Пасля некалькіх месяцаў выкарыстаньня магу сказаць што я задаволены арыгінальнымі прастаўкамі ад Touratech. Адзін раз, пасля першай тысячы км у змешаным цыкле, даціснуў балты і ўсё.

Цана канешне магла быць больш дэмакратычнай, але якасьць канкурэнтаў не вытрымлівае ніякай крытыкі.

Кітайцы - гэта добры варыянт калі вы хочаце проста паспрабаваць і не ўпэўненыя, што вам патрэбныя прастаўкі: нізкая цана - нізкае рызыка, калі нешта не падыдзе.

Магчыма яны падыдуць тым, хто не з’язджае з асфальту і ездзіць без шалёнасьцяў, але я аднак раю купляць арыгінальны якасны прадукт, асабліва для такіх крытычных месцаў як руль.