Дакументацыя BMW R1250GS
Нататкі з карыснай тэхнічнай дакументацыяй на BMW R1250GS/R1250GS Adventure K51
Пярэдняе кола
| Элемент | Момант зацяжкі |
|---|---|
| Пярсцёнак чуйніка хуткасьці (34 52 9 480 186) Ніт (07 12 9 907 433) х5 | 5* Нм |
| Тармазны дыск (34 11 8 526 566) Ніт (34 11 7 700 989) x5 | 19* Нм (па дыяганалі) |
| Вентыль (36 31 8 388 689) | 12* Нм |
| Датчык кантролю ціску ў шынах(RDC) | 6* Нм |
| Ніт восі пярэдняга кола (31 42 8 532 722) | 30 Нм |
| Заціскныя ніты восі пярэдняга кола x2 (07 12 9 907 373) | 19 Нм |
* - неабходны фіксатар разьбы вялікай моцнасьці
Задняе кола
| Элемент | Момант зацяжкі |
|---|---|
| Вентыль (36 31 8 388 689) | 12* Нм |
| Датчык кантролю ціску ў шынах(RDC) | 6* Нм |
| Заціскныя ніты восі задняга кола x5 (36 31 7 673 903) | 60 Нм (па дыяганалі) |
* - неабходны фіксатар разьбы вялікай моцнасьці
Пярэдні тормаз
| Элемент | Момант зацяжкі |
|---|---|
| Заціскныя ніты супарту х2 (34 11 7 719 823) | 38 Нм |
Руль
| Элемент | Момант зацяжкі |
|---|---|
| Ніты мацаваньня руля да траверсы Паслядоўнасць зацяжкі: у напрамку руху матацыкла | 19 Нм |
Рухавік
- сінтэтычны SAE 5W-40 (API SL / JASO MA2)
- рэкамендаваны: BMW Motorrad ADVANTEC Ultimate
- ёмістасьць разам з фільтрам: 4 л
- ёмістасьць паміж MIN і MAX: 0.8 л
паводле інструкцыі,вырабнік не дазваляе выкарыстаньне прысадак у алей(асабліва на аснове малібдэна) з-за рызыка карозіі ўнутраных дэталей рухавіка
| Элемент | Момант зацяжкі |
|---|---|
| Зліўны корак алею з картэра Ушчыльняльная алюмініевая пракладка 07 11 9963340: A20x24-AL | 42 Нм |
| Фільтр алею Увага: ўшчыльняльны пярсцёнак павінен быць змазаны алеем! | 11 Нм |
| Ахова картэра (толькі для Adventure) | 11 Нм |
| Ахоўная дуга (толькі для Adventure) | 55 Нм (ніжнія ніты) 19Нм (верхні ніт) 19Нм* (спалучэньне паміж дугамі) |
| Нацягвальнік ланцуга | 32 Нм |
| Покрыўка фільтру паветра | 3 Нм (па дыяганалі) |
Рэдуктар
- для гіпоідных перадач BMW Motorrad Hypoid Axle Oil G3
- ёмістасьць: 0.18 л
| Элемент | Момант зацяжкі |
|---|---|
| Зліўны корак алею з рэдуктара Ушчыльняльны пярсцёнак (o-ring) 07 11 9904693: 11,2x1,8 | 20 Нм |
| Заліўны корак алею Ушчыльняльная медная пракладка 07 11 9963132: A12x16-CU | 25 Нм |
| Пырскавік | 3 Нм* |