← назад

Матацыклам па Андалузіі, ч.12: Нацыянальны парк Сьера-дэ-лас-Ньевес

кастрычніка 13, 2025

Вітаю шаноўнае спадарства!

Ужо мінула амаль 2 гады з майго падарожжа па Андалузіі, а я ўсё ніяк не магу знайсьці час каб сесьці і дапісаць апавяданьне цалкам, але я не пакідаю надзеі скончыць гэты цыкл. Сёньняшні пост - дванаццаты ў серыі.

Спасылка на папярэднюю частку пра нацыянальны парк Cьера-дэ-Грасалема.

Наступным пунктам нашага падарожжа была Марбэлья, але была яшчэ адна справа ў Рондзе, якую я хацеў вырашыць.

Ронда

Мне ўсё ніяк не давала спакою адна справа: мне вельмі хацелася зрабіць прыгожыя фоткі з каньёнам у Рондзе ўнізе, з відамі на горад. Яна пасялілася ў маёй галаве ад першага дня як мы прыехалі ў Ронду, калі мы былі наверсе. Я бачыў ўнізе людзей і машыны, таму потым ўвесь вечар я глядзеў на розныя мапы і, знайшоў дарогу, якой можна з’ехаць у каньён.

Падрыхтаваныя да паездкі пад дажджомПадрыхтаваныя да паездкі пад дажджом

Калі мы прыехалі ў Ронду, дождж толькі ўзмацніўся. Скажу шчыра - сказаць што я хваляваўся, з’язджаючы па стромай грунтоўцы ўніз ў поўнай загрузцы, гэта нічога не сказаць. Вельмі стромы з’езд, вузкі і слізкі падчас дажджу.

Вось такія віды мы пабачылі ўнізе, аглядальны пункт Mirador La Hoya Del Tajo: Mirador La Hoya Del Tajo: Від на РондуMirador La Hoya Del Tajo: Від на Ронду

Наш жалезны коньНаш жалезны конь

ВалацугіВалацугі

ВясёлкаВясёлка

ПрыгажосьцьПрыгажосьць

Матацыкліст у дажджавіку каля BMW пад мостам РондыМатацыкліст у дажджавіку каля BMW пад мостам Ронды

Фоткі зробленыя, але наперадзе самае цікавае - трэба заехаць назад на гару. На нашае шчасьце, насустрач нам ніхто не ехаў, бо раз’ехацца на сляпых паваротах было б вельмі складана.

Шкада, што не здымаў, бо сам ня ведаю як я гэта зрабіў, але ўсё атрымалася. Рушым далей!

Вясёлкі едуць разам з наміВясёлкі едуць разам з намі

Дарога A-397 і нацыянальны парк Сьера-дэ-лас-Ньевес

Нягледзячы на дождж, была выбрана дарога A-397, якая пралягае праз нацыянальны парк Сьера-дэ-лас-Ньевес. Гэта быў першы дождж, якога не атрымалася пазьбегнуць падчас усяго падарожжа па Андалузіі.

A-397A-397

А-397 можа пахваліцца ня толькі вялікай колькасьцю серпанцінаў, але і добрым асфальтам і маляўнічымі відамі.

Падчас дажду мы ня вельмі хацелі затрымлівацца ў дарозе, але мы не смаглі праехаць міма аднаго з шматлікіх аглядальных пунктаў Mirador de la rueda

Mirador de la rueda - Цудоўныя краявідыMirador de la rueda - Цудоўныя краявіды

Mirador de la ruedaMirador de la rueda

Мне здаецца каментары тут лішніяМне здаецца каментары тут лішнія

Сярпанцін A-397 сярод зялёных гор пасьля дажджуСярпанцін A-397 сярод зялёных гор пасьля дажджу

Вы толькі паглядзіце на колькасьць аглядальных пунктаў на гэтай дарозе: Аглядальныя пункты на A-397Аглядальныя пункты на A-397

Затрымаліся на апошнім - Mirador Malaga, калі акурат скончыўся дождж.

Mirador MalagaMirador Malaga

Від з Mirador Malaga на сярпанцін і горыВід з Mirador Malaga на сярпанцін і горы

BMW на гравійнай пляцоўцы каля скальнага зрэзуBMW на гравійнай пляцоўцы каля скальнага зрэзу

Адным словам, шчыра раю наведаць А-397: па-за сезонам і асабліва ў такое надвор’е яна была зусім пустая.

Марбэлья

Упершыню пакаштаваў у марбэльскам Макдональдзе бульбу фры з беконам ды пасыпкай са смакам смятаны ды цыбулі - гэта проста хіт. Хімія, але вельмі смачная :D Бульба фры з беконам ды пасыпкай са смакам смятаны ды цыбуліБульба фры з беконам ды пасыпкай са смакам смятаны ды цыбулі

Вось такія віды ў Марбэльі на горы з якіх мы толькі што спусьціліся: Віды на горы з МарбэльіВіды на горы з Марбэльі

Хутка кінулі рэчы ў апартаментах і пайшлі на мора: па-за сезонам можна дазволіць сабе жытло блізка пляжу.

Берагавая лінія МарбэльіБерагавая лінія Марбэльі

Глядзець шчыра кажучы было амаль не на шта: амаль усё было зачынена, акрамя некалькіх рэстаранаў і кафэ. Мора - халоднае, увесь час дзьме халодны вецер.

Хутка прыйшла думка, што занадта хутка мы праехалі нацыянальны парк Сьера-дэ-лас-Ньевес, таму было вырашана пракаціцца назад у горы і наведаць гарадок Istán, які з усіх бакоў аточаны гарамі і горнае возера з дамбай побач.

Istán і Mirador de la Herriza

У Істан з Марбэльі вядзе толькі адзіная, але вельмі маляўнічая дарога A-7176, поўная серпанцінаў і прыгожых відаў.

Istán і дарога A-7176Istán і дарога A-7176

Я знайшоў у Істане аглядальны пункт з відам на горнае вадасховішча Embalse de la Concepción.

Адзін з плюсаў падарожжа на матацыкле - ён не патрабуе шмат месца і яго можна запаркаваць дзе заўгодна, бо ў Істане было вельмі праблематычна з паркоўкамі.

Запаркаваўшыся, мы пайшлі пешшу да аглядальнага пункту Mirador de la Herriza. Фоты з гугл-мапаў не падманулі - віды там сапраўды цудоўныя.

Від на каньёнВід на каньён

Від на ІстанВід на Істан

Від на горы і туман які спаўзае з іх - бясцэнна:

Хмары спаўзаюць з ляснога хрыбта над вёскайХмары спаўзаюць з ляснога хрыбта над вёскай

Нізкая хмара ляжыць на зялёных хрыбтахНізкая хмара ляжыць на зялёных хрыбтах

Сонца асьвятляе сосны, а хмара кладзецца на гаруСонца асьвятляе сосны, а хмара кладзецца на гару

Сосны на пярэднім пляне і туманныя хрыбтыСосны на пярэднім пляне і туманныя хрыбты

Горы і туман

У вадасховішчы амаль не засталося вады - ня ведаю ці гэта норма, але выглядае даволі хвалююча.

У вадасховішчы амаль не засталося вадыУ вадасховішчы амаль не засталося вады

Панарама даліны вадасховішча з аглядальнага пунктуПанарама даліны вадасховішча з аглядальнага пункту

На вяршыне знаходзяцца арэлі, на якіх можна пахістацца, калі вы моцны духам і не баіцеся вышыні:

На вяршыне знаходзяцца арэлі, на якіх можна пахістаццаНа вяршыне знаходзяцца арэлі, на якіх можна пахістацца

Цудоўныя горыЦудоўныя горы

Было вельмі прыемна насалоджвацца прыгажосьцю прыроды навокал у цішыні і спакоі. Навокал акрамя нас не было зусім ні душы.

Навокал акрамя нас не было зусім ні душыНавокал акрамя нас не было зусім ні душы

Па дарозе назад у Марбэлью мы спыніліся, каб атрымаць асалоду ад заходу сонца.

Аранжавы заход сонца за цёмнымі ўзгоркаміАранжавы заход сонца за цёмнымі ўзгоркамі

BMW з кофрам на аглядальным пункце перад заходам сонцаBMW з кофрам на аглядальным пункце перад заходам сонца

Даліна і горы ў вечаровым сьвятлеДаліна і горы ў вечаровым сьвятле

Від на мораВід на мора

Плаціна вадасховішча ў прыцемкахПлаціна вадасховішча ў прыцемках

Чароўнае месца, якое я вельмі раю наведаць.

Вечар у Марбэльі

Адпачываючы вечарам у апартаментах, глядзелі мясцовае тэлебачаньне. Быў прамы этэр з горада Ўэльва, што знаходзіцца ля мяжы з Партугаліяй - акурат той кірунак, дзе мы першапачаткова плянавалі ехаць, будучы ў Севільі.

Рэпартаж з ПартугалііРэпартаж з Партугаліі

Добра, адзначыў пра сябе, што мы паверылі прагнозу надвор’я і зьмянілі кірунак падарожжа на супрацьлеглы.

Спасылка на наступную частку ў каторай мы наведаем месца, дзе сустрэкаюцца Атлантычны акіян і Міжземнае мора.