Саксонскае кола
🇵🇱🇩🇪🇨🇿Wrocław - Мяжа 🇩🇪 - Bautzen - Hohnstein - Мяжа 🇨🇿 - Hřensko - Děčín - Pekelné Doly - Ještěd - Мяжа 🇵🇱 - Szklarska Poręba - Wrocław
Уроцлаў - Мяжа 🇩🇪
Хуткі праезд аўтастрадай А4, у летнім сезоне асабліва ў выхадны дзень варта заплянаваць праезд рана раніцай, каб пазьбегнуць коркаў.
Мяжа 🇩🇪 - Баўтцэн (Будышын)
Ад самой мяжы пачынаецца нямецкі аўтабан з НЕЛІМІТАВАНАЙ хуткасцю, таму можна дазволіць сабе крыху разагнацца і атрымаць асалоду ад язды па шыкоўнай якасьці асфальту. У Баўтцэне можна перакусіць і прагуляцца па гістарычным цэнтры.
Пасля Баўтцэна з'яўляюцца краявіды бясконцых палёў і пагоркаў, а таксама першыя віды на Саксонскую Швейцарыю.
Хонштэйн (Hohnstein)
Хонштэйн гэта маляўнічыя саксонскія вёскі з традыцыйнай архітэктурай, а таксама замак, які знаходзіцца на вяршыні скалы і адкрывае цудоўныя віды на наваколле.
У Саксонскай Швайцарыі ёсьць шмат чаго можна паглядзець, але гэта асобная тэма і зойме нашмат больш, чым адзін дзень.
Гжэнска(Hřensko)
Маляўнічая вёска, якая знаходзіцца па чэскім боку нацыянальнага парка, які ў сваю чаргу ўжо называецца Чэшская Швайцарыя. Тут можна пакатацца па серпанцінах, пабачыць скалы і каньёны, якія ўтворацца ракой Эльбай.
Дзечын (Děčín)
Прыгожы гарадок на беразе ракі Эльбы, вядомы сваім замкам на вяршыні скалы, варта затрымацца на прыгожае фота ды выпраміць ногі.
Пякельныя долы (Pekelné Doly)
Унікальнае месца: байкерскі клуб зрабіў мота-базу ў пячоры, якая знаходзіцца ў горах. Тут можна перакусіць, папіць кавы/піва альбо заехаць сваім матацыклам унутры пячоры.
Ештэд (Ještěd)
Найвышэйшая кропка ў рэгіёне, на вяршыні якой знаходзіцца незвычайная будоўля ў выглядзе піраміды, якая служыць гатэлем і тэлевізійнай вежай адначасова. Адсюль адкрываюцца цудоўныя віды на наваколле.
Матацыклы звычайна ігнаруюць знак "уезд забаронены" і заязджаюць на самую вяршыню(але трэба будзе заплаціць за паркоўку). За гэта вы атрымаеце магчымасць зрабіць вось такія фоткі з матацыклам на вяршыні :)
Мяжа 🇵🇱 - Шклярская Парэмба (Szklarska Poręba) - Wrocław
Маляўнічая асфальтавая дарога дадому праз Карканошскі нацыянальны парк з цудоўнымі краявідамі.
