Матацыклам вакол Татраў
🇵🇱🇸🇰Nowy Targ - Мяжа 🇸🇰 - Liptovský Mikuláš - Štrbské Pleso - Strednica Ždiar - Osturňa - Hanušovské sedlo - Мяжа 🇵🇱 - Jezioro Czorsztyńskie - Łapszanka - Nowy Targ
Аглядальны пункт на дарозе 584
Каардынаты: 49.19734, 19.55854
спасылка на Google MapsФайнае месца, каб затрымацца і насалодзіцца відовішчам на Квачанскую даліну(Kvačianska dolina).
Далей па дарозе будуць яшчэ некалькі такіх пунктаў з відам на возера з гучнай назвай Ліптаўскае Мора(Liptovská Mara).
Горнае возера Штэрбскае Плесa(Štrbské Pleso)
Маляўнічы славацкі курорт, пабудаваны каля горнага возера з такой жа назвай. Тут можна пакаштаваць смачныя лакальныя стравы, адпачыць і прагуляцца вакол возера.
Лыжны курорт Стрэдніца Ждзяр(Strednica Ždiar)
Тут варта спыніцца і палюбавацца відовішчам на Татры ад якога перахоплівае дыханьне. Без каментароў.
Русінская вёска Астурня(Osturňa)
Вядомая сваімі драўлянымі цэрквамі і хатамі, якія захаваліся з 18-19 стагоддзяў. Тут можна наведаць музей і паглядзець на традыцыйны лад жыцця русінскага народа.
Ганушаўскі перавал(Hanušovské sedlo)
Месца, у якім варта затрымацца каб адпачыць і палюбавацца відовішчам на горы і бясконцыя палі, на якіх пасвяцца авечкі. Дарэчы тут ёсьць лавачка і стол, каб перакусіць.
Чорштынскае возера (Jezioro Czorsztyńskie)
Маляўнічае горнае возера на польскім баку Татраў, створанае штучна з мэтай прадухілення паводак. Тут можна прагуляцца па беразе, наведаць дамбу з воднай электрастанцыяй, альбо замак Нідзіца (Zamek Niedzica) ці замак Чорштын (Zamek Czorsztyn), якія знаходзяцца непадалёк.
Перавал Лапшанка(Łapszanka)
Месца-клясык польскага мотатурызму. Тут можна палюбавацца відовішчам на Татры ўжо з польскага боку.
Відэа з маршруту:
Матацыклам вакол Татраў
