← назад

Cэрвіснае абслугоўваньне матацыкла BMW у Чэхіі

жнівень 14, 2025

Вітаю, шаноўныя чытачы!

На пачатку гэтага года ў польскім інтэрнэце людзі дзяліліся інфармацыяй, што у польскіх салонах неапраўдана высокія цэны як на самыя матацыклы, так і на сэрвіснае абслугоўваньне. Я не прыдаў шмат увагі гэтай інфармацыі, але запамятаў.

Надышоў час, калі мне трэба было зрабіць чарговы сэрвіс матацыкла BMW R1250GSA. Увесь гарантыйны перыяд я абслугоўваўся ў адным з афіцыяльных салонаў БМВ ва Ўроцлаве, дзе я набыў гэты матацыкл. Апошнія разы я быў вельмі незадаволены падыходам абслугоўваньнем, галоўным чынам фатальнай камунікацыяй.

І вось я успомніў чуткі пра цэны ў суседзяў і вырашыў, што гэта добры момант праверыць самастойна.

Пошук сэрвіснага цэнтра

Я пачаў шукаць афіцыйныя сэрвісныя цэнтры BMW у суседніх з маім рэгіёнам краінах - Чэхіі ды Германіі. Найбліжэйшы аказаўся салон BMW CarTec ў Чэхіі, у горадзе Астрава - каля 200 кіламетраў ад мяне. Усё іншае было за далёка і не мела сэнсу туды ехаць.

Я напісаў ім на электронную пошту ліст, каб даведацца пра кошты на сэрвіснае абслугоўваньне і тэрміны. Спадабадася, што яны адказвалі даволі хутка і на добрай ангельскай мове. Найбліжэйшыя вольныя тэрміны былі праз 3 тыдні, але цана выглядала вельмі прывабна.

Адначасова я напісаў у адзін з салонаў BMW ва Ўроцлаве, каб параўнаць: кошты аказаліся вышэйшыя, але з вольнымі тэрмінамі няма праблемаў.

Паразважаўшы, выбраў салон у Чэхіі. Гэта будзе цікавы эксперымент.

Паездка ў чэскую Астраву

Я атрымаў тэрмін а 7:30 раніцы, таму каб прыехаць своечасова, мне трэба было выязджаць з дому а 4-й гадзіне.

Ох, гэтае даўно забытае пачуцьцё раньняга выязду
Ох, гэтае даўно забытае пачуцьцё раньняга выязду

Даўно не выязджаў так рана, таму гэтае пачуцьцё пустога горада, які толькі прачынаецца, амаль пустой аўтастрады і ранішняга прахладнага вільготнага паветра было даволі прыемным. Навокал у нізінах стаіць ранішні туман. Сонейка толькі-толькі пачынае падымацца над гарызонтам.

Світанак па дарозе
Світанак па дарозе

Нягледзячы на тое што зараз палова жніўня, ночы ужо даволі халодныя: пакуль не вышла сонейка, было ўсяго +10-12 градусаў. Я хоць і добра апрануся як на восень, але ўсё адно замерз і пашкадаваў, што не ўзяў тэрмабялізну.

Грэюся на АЗС
Грэюся на АЗС
Гугл-мапы вар'ююць
Гугл-мапы вар'ююць

Дарэчы, апошнім часам я вельмі расчараваны гугл-мапамі: яны часта паказваюць нейкія дзіўныя маршруты, якія нібыта на хвіліну хутчэйшыя, але на самой справе вядуць праз нейкія дзіўныя дарогі ў вельмі сумнеўным стане. Але гэта будзе тэма на асобны пост.

А 6 раніцы ўжо здаецца ніхто ня спіць у польскіх вёсках - такі інтэнсіўны рух паўсюль. У некаторых вузкіх месцах нават з'яўляюцца дробныя заторы.

Нарэшце я даехаў на месца, акурат на час.

Нарэшце я даехаў на месца
Нарэшце я даехаў на месца

Салон BMW CarTec Ostrava
Салон BMW CarTec Ostrava
Даволі вялікі ўнутры
Даволі вялікі ўнутры

Мяне сустрэў мілы супрацоўнік, які ня вельмі упэўнена размаўляў на ангельскай мове, ён запытаў ці разумею я па-чэску і быў вельмі рады пачуць што мы можам спрабаваць дамаўляцца на польска-чэскай. Ён хутка ўсё аформіў, распавёў што будзе рабіцца і колькі зойме гэта часу.

Я ўжо зьбіраўся ісьці ў кафэ на другім паверсе, калі ён запрапанаваў мне ўзяць любы матацыкл з іх салону пакатацца, каб я мне не было сумна чакаць. Прыемна, але падзякаваў, бо ў мяне былі іншыя пляны.

Ранкавая кава
Ранкавая кава

А пляны мае былі папрацаваць пакуль матацыкл абслугоўваецца. Некаторыя людзі, якія чакалі на свае матацыклы побач са мной, выкарыстоўвалі гэты час больш эфектыўна :)

Пляны мае былі папрацаваць
Пляны мае былі папрацаваць

Час праляцеў хутка. Пасля абеду я нарэшце атрымаў інфармацыю што сэрвіс сконьчаны.

Матацыкл гатовы
Матацыкл гатовы

Ацэнка сэрвісу

Сума атрымалася трошкі меншая нават чым дамаўляліся, бо мне зрабілі зьніжкі, а нейкую праверку тэхнік увогуле зрабіў задарма. Старыя сьвечы, якія я нядаўна мяняў самастойна, мне аддалі як я і прасіў(а не забылі як палякі падчас апошняга абслугоўваньня).

Нагар на свечах пасля 1000км прабегу
Нагар на свечах пасля 1000км прабегу

Я разлічыўся, атрымаў усе паперы і ключы і выйшаў з салона.

Навучаны досьведам, я заўсёды правяраю матацыкл пасля такіх сэрвісаў: здаралася, што зьнікалі шрубоўкі, драпаліся плястыкі, ну і розныя там іншыя рэчы адбываліся. Раю і вам не забываць што ў афіцыйных сэрвісах таксама розныя людзі працуюць.

І вось тут мяне чакала непрыемнае расчараваньне: сьвежая пляма алею проста на зямлі пад матацыклам. Я ня ведаю як трэба было наліваць гэты алей, каб уся бакавая падножка была заляпаная.

Бакавая падножка была заляпаная алеем
Бакавая падножка была заляпаная алеем
IMG 5944
Плямы каля фільтра
Плямы каля фільтра

Не зрабіў фота, але заўважыў што калі налівалі алей, то наляпалі таксама вакол заліўной адтуліны. Я вельмі абурыўся, бо гэта ж відавочная халтура і нядбальства.

Прыйшлося ісьці да супрацоўніка і паказваць яму ўсё гэта. Ён канешне выбачаўся, прыляцеў з нейкім ручніком і спрэем і пачаў усё па-хуткаму выціраць.

Для мяне гэта чырвоны сьцяг, бо гэта азначае што альбо механік нядбайны і невядома як ён зробіць іншыя больш складаныя рэчы, альбо ён працуе пад ціскам часу, што таксама можа прывесьці да праблемаў. Адным словам, я быў раззлаваны і расчараваны.

Прыехаўшы дадому, я аглядзеў матацыкл яшчэ раз і заўважыў што алей налілі таксама на кола, калі залівалі ў дыферэнцял:

алей налілі таксама на кола, калі залівалі ў дыферэнцял
алей налілі таксама на кола, калі залівалі ў дыферэнцял

Заліўную адтуліну дыферэнцыялу таксама не вычысцілі ад рэшткаў алею:

IMG 5959

Алей наліты пасярэдзіне min-max - тут я канешне ня ведаю які рэгламент, але, калі б гэта рабіў я, то наліў бы на максімум.

Алей наліты пасярэдзіне min-max
Алей наліты пасярэдзіне min-max

Істотны нюанс: ужо дома я заўважыў што чэхі не замянілі пракладкі пад пакрыўкамі клапанаў. Проста пакінулі старыя дый усё.

З аднаго боку - пракладкі стояць шмат грошаў, з другога - старыя пракладкі могуць пачаць прапускаць алей і іх усё адно прыйдзецца замяняць.

Дзіўная практыка. У Польшчы іх заўсёды мяняюць калі толькі здымаюць пакрыўкі.

Кошты сэрвісу

Я падсумаваў усе кошты ў табліцу(лепей глядзець на вялікім экране), каб лягчэй было параўнаць з коштамі ў Польшчы якія я меў ў 2023 годзе і паводле ацэнкі, якую я атрымаў у 2025 годзе. Усе кошты пазначаныя ў польскіх злотых, чэскія кароны пералічаныя па курсе на дзень сэрвісу.

Паслуга🇵🇱 Уроцлаў🇨🇿 АстраваКаментар
202320252025
працазапчасткіразампрацазапчасткіразампрацазапчасткіразам
BMW Service360-360525-525275-275такі сабе міні-тэхагляд згодна з рэгламентам BMW
замена алею ў рухавіку/КПП14430645021037058092385477+ фільтр і шайба
замена алею ў дыферэнцыяле14479223210302409228120+ шайба
замена фільтра паветра144145289?106106*92157249* не атрымаў кошт замены
праверка клапанаў5765431119440517957372-372** чэхі пакінулі старыя пракладкі
замена сьвечаў запальваньня73180253?180*180*46207252* не атрымаў кошт замены
26932588*1745** няпоўныя кошты

Падсумаваньне

Адчуваньні ў мяне моцна змешаныя: сэрвіс каштаваў мне на каля 850 злотых таней, чым у Польшчы - гэта прыемна, але тут ёсьць пэўныя нюансы.

Відавочна што кошты запчастак такія ж, альбо нават вышэйшыя чым у Польшчы(і гэта пры тым што VAT у Чэхіі ніжэйшы: 21% супраць польскіх 23%). У Чэхіі таннейшая праца, плюс некаторыя "трукі" тыпу пакінуць старыя пракладкі таксама моцна зніжаюць кошт сэрвісу.

Калі б яны замантавалі новыя пракладкі коштам 500+ злотых, то эканомія была б зусім малая.

На плюс зычлівасьць персаналу салона, але яна кампенсуецца нядбальствам механікаў.

Ад Уроцлава ехаць прыкладна 3 гадзіны і 200км у адзін бок, дадаткова трэба ўлічыць каля 25 літраў паліва, а гэта яшчэ каля 150 злотых. Выснавы рабіце самі.

Дзякуй за ўвагу, спадзяюся мой досьвед будзе карысны для вас.

© www.motorcycleman.eu: усе правы захаваныя. Пры выкарыстанні матэрыялаў згода аўтара і спасылка на крыніцу АБАВЯЗКОВАЯ, 2022-2025