Паліўная прысадка BMW Twin Power Turbo
кастрычнік 27, 2025Вітаю!
Сёньня я хачу падзяліцца сваім досьведам выкарыстаньня паліўнай прысадкі ад BMW для чысткі інжэктараў і сістэмы ўпырску.
Я з'яўляюся моцным скептыкам адносна розных "чароўных" сродкаў для аўтамабіляў і матацыклаў: я ня веру, што сур'ёзныя праблемы(асабліва механічныя) можна вырашыць з дапамогай хіміі, прабачце.
Але ў гэтым сезоне я расследаваў праблему з дэтанацыяй і, калі зайшоў у тупік, вырашыў паспрабаваць праверыць паліўную сістэму.
Тэарытычна: калі інжэктары ці паліўная сістэма забруджаныя, гэта можа выклікаць нераўнамерны ўпырск паліва і адпаведна праблемы з дэтанацыяй. За 5 гадоў я праехаў амаль 43 тысячы кіламетраў, і нічога не рабіў з паліўнай сістэмай.
Я быў вельмі здзіўлены, калі даведаўся, што BMW не мае фільтра паліва на сваіх матацыклах R1250GS. Таму адзіны спосаб неінвазійна пачысціць сістэму - гэта выкарыстанне паліўнай прысадкі.
Пошук у інтэрнэце паказаў, што BMW прапануе сваю ўласную прысадку пад назвай "BMW Twin Power Turbo Additive Petrol" з артыкулам 83195A07750: яна спецыяльна распрацавана для іх рухавікоў, так што ўсё павінна быць бяспечна.
Кошт такой прысадкі - 10 еўра за 100мл. Флакон дадаецца да поўнага бака паліва і лічыцца што гэта дастаткова для чысткі сістэмы. Добра, спрабуем!
Вось так выглядае флакон з прысадкай - павінна быць зручна ўліваць у бак аўтамабіля:
Адзінае, што мне трошкі ўскладніла жыцьцё - гэта неабходнасьць падзяліць флакон на дзве часткі, бо бак матацыкла мае ёмістасць каля 30 літраў, а флакон разлічаны на аўтамабільны бак(каля 60 літраў). Флакон непразрысты, таму прыйшлося адмерыць палову пры дапамозе меркі.
Лепей заліваць прысадку перад запраўкай, каб яна добра змяшаўся з палівам, але мне так было нязручна і я дадаў апасля.
Вось такога колеру аказалася прысадка - спадзяюся гэта не тое аб чым я падумаў(і вы таксама)? :)
Вынікі
Я спаліў два поўных бака(60л) паліва з гэтай прысадкай, у розных варунках - аўтастрада, горад, афроўд, і магу з упэўненасцю сказаць, што... нічога не зьмянілася. Увогуле. Ніякай розніцы ў працы рухавіка: дэтанацыя не знікла, расход паліва не зьмяніўся, праца на халастым ходу не зрабілася больш аксамітнай як пішуць некаторыя ў інтэрнэтах, НІ-ЧО-ГА.
Таму я бачу два варыянты:
- мая паліўная сістэма была ў парадку і не патрабавала чысткі
- прысадка нічога асаблівага не робіць
Добра, што хоць не занадта моцна чысьціць гаманец ;)
