← назад

Нумарная рамка з беларускім арнаментам

жнівень 5, 2025

Вітаю, шаноўныя чытачы!

Аднаго вечара я зразумеў, што мне патрэбна нумарная рамка з беларускім арнаментам на маём матацыкле. Гатовых варыянтаў у інтэрнэце няма: яшчэ на аўтамабіль можна сёе-тое знайсьці, але для матацыкла зусім нічога.

Таму адзінае што застаецца - зрабіць яе самастойна.

Калі вы знаходзіцеся ў Польшчы, то вось вам гатовы варыянт друкарні, якая займаецца друкам на нумарных рамках. Увага! Гэта не рэкляма, мне за гэта ніхто не плаціў.

Галоўная праблема, з якой я сутыкнуўся, гэта знайсьці беларускі арнамент у вектары: тое, што падабаецца, знаходзіцца на фотастоках, на якіх нельга купіць асобны файл - толькі даволі каштоўная падпіска на год, альбо на падпіска на нейкую колькасьць спампоўваньняў, якая таксама каштуе даволі дорага.

На дапамогу прыйшоў адзін добры чалавек @DeKamatsu з беларускай суполкі, які намаляваў мне арнамент, які я шукаў, у вектары.

З гатовым малюнкам, я скарыстаўся канфігуратарам на старонцы друкарні і ў мяне атрымаўся вось такі варыянт:

Cкарыстаўся канфігуратарам на старонцы друкарні і ў мяне атрымаўся вось такі варыянт
Cкарыстаўся канфігуратарам на старонцы друкарні і ў мяне атрымаўся вось такі варыянт

30зл(~7€) за друк і дастаўку, і праз два дні я атрымаў сваю нумарную рамку з беларускім арнаментам:

Праз два дні я атрымаў сваю нумарную рамку з беларускім арнаментам
Праз два дні я атрымаў сваю нумарную рамку з беларускім арнаментам

Друк атрымаўся трошкі абрэзаны зверху, але агулам выглядае добра і якасна.

Было
Было
Стала
Стала
Від збоку
Від збоку
Від агулам
Від агулам

Карысныя спасылкі

Калі вам спадабалася, спампаваць можна тут

А вось тут можна знайсьці падрабязную інструкцыю, як намаляваць патрэбны вам арнамент самастойна

Дзякуй за ўвагу!

© www.motorcycleman.eu: усе правы захаваныя. Пры выкарыстанні матэрыялаў згода аўтара і спасылка на крыніцу АБАВЯЗКОВАЯ, 2022-2025