← назад

Мае новыя ADV люстэркі для BMW R1250GSA

чэрвень 30, 2025

Вітаю!

Перш за ўсё я б хацеў падзякаваць Яраславу Н., у якога я падглядзеў гэтыя самыя люстэркі жыўцом і, дзякуючы яго водгуку, вырашыў іх набыць сабе. Дзякуй, пане Яраславе!

Перадгісторыя

Нейкі час таму я пачаў шукаць замену фабрычным люстэркам, якія ня вельмі зручныя і ня вельмі падыходзяць да выкарыстаньня ў афроўдзе. Першы досьвед быў ня вельмі пасьпяховы, можна пачытаць па спасылцы ніжэй:

Спасылка на мой папярэдні досьвед з кітайскімі люстэркамі ADV з аліэкспрэсу

Я вярнуўся да фабрычных, але шукаць не перастаў. І вось выпадкова я трапіў на пост Яраслава дзе ён падзяліўся сваім пасьпяховым досьведам з ADV люстэркамі з аліэкспрэсу - акурат тое, што я шукаю сабе!

Ноўнэйм-кітайцы з аліэкспрэсу
Ноўнэйм-кітайцы з аліэкспрэсу

Выглядаюць файна і салідна, але кошт мяне ўразіў - 500zł(амаль 120€)!

Канешне, фірмовыя Wunderlich ці Touratech будуць каштаваць два разы больш. Але як для ноўнэйм-кітайцаў з аліэкспрэсу гэта вельмі шмат - я не гатоў быў так рызыкаваць. Дадаў іх да закладак і забыўся на нейкі час.

І вось нядаўна атрымалася, што мы з Яраславам сустрэліся на адным мота-мерапрыемстве, дзе я меў магчымасьць паглядзець і памацаць гэтыя самыя люстэркі і... вярнушыся дамоў, я без ваганьняў замовіў іх сабе.

Магічная распакоўка і ўстаноўка

Чакаць давялося каля 2 тыдняў. Прыйшлі вельмі добра запакаваныя.

Салідны кавалак металу
Салідны кавалак металу
Вельмі стылёвыя
Вельмі стылёвыя
Рэгуліроўка жорсткая, але прыемная - можна зрабіць адной рукой падчас язды
Рэгуліроўка жорсткая, але прыемная - можна зрабіць адной рукой падчас язды

Вось для параўнаньня фабрычнае люстэрка ад BMW:

фабрычнае люстэрка ад BMW R1250GS
фабрычнае люстэрка ад BMW R1250GS

Мантуюцца вельмі проста: усё неабходнае было адразу ў камплекце, пачынаючы ад нітаў і сконьчваючы інструментам для мантажу. Але я пісаў у каментары замаўленьня мадэль матацыкла на ўсялякі выпадак.

Усё неабходнае для мантажу было адразу ў камплекце
Усё неабходнае для мантажу было адразу ў камплекце

Працэс мантажу просты - тут няма чаго апісваць. Нават можа трошкі прасьцей за фабрычныя, бо няма хітрага ніта з адваротнай разьбой(хто ведае - той ведае) :) IMG 4083

Спадабался ўвага да дэталяў: ёсьць спецыяльная гумовая покрыўка на ніт каб не трапляла вада.

Спецыяльная гумовая покрыўка на ніт каб не трапляла вада
Спецыяльная гумовая покрыўка на ніт каб не трапляла вада

Для параўнаньня: леваруч - фабрычнае люстэрка, праваруч - новае

Леваруч - фабрычнае люстэрка, праваруч - новае
Леваруч - фабрычнае люстэрка, праваруч - новае

Само люстэрка мае сіняе адценьне, быццам крыху сферычнае, бо адлюстраваныя аб'екты знаходзяцца далей, чым здаецца:

Само люстэрка мае сіняе адценьне
Само люстэрка мае сіняе адценьне

Вы толькі ацаніце як яны выглядаюць звонку: IMG 4092

IMG 4093
Можна выкарыстоўваць люстэрка ў якасьці вешалкі на шлем - вельмі зручна
Можна выкарыстоўваць люстэрка ў якасьці вешалкі на шлем - вельмі зручна
Мне вельмі падабаецца
Мне вельмі падабаецца

Яны cкладаюцца ў адной плашчыні, хутка трансфармуючыся пад афроўд - можна скласьці адной рукой проста падчас язды:

Трансфармацыя пад афроўд
Трансфармацыя пад афроўд

Да дыстанцыі аб'ектаў я прызвычаіўся хутка, але вось да сіняга колеру ў мяне заняло больш часу. Вельмі падабаецца агляднасць, асабліва ў параўнаньні да фабрычных.

Пратэставаў таксама на аўтастрадзе і ў ветранае надвор'е - не дрыжаць, не складаюцца(хе-хе), усё з імі добра. Адным словам, з мінусаў - толькі іх кошт. Я моцна задаволены і раю да выкарыстаньня!

Спасылка на аліэкспрэс

P.S. Мне вельмі цікава ў каго кітайцы "скралі" гэтую мадэль люстэрак. Ну не веру я што гэта іх уласная распрацоўка, тым больш што ў гэтых люстэрак... няма аніякай назвы ці брэнда, нават кітайскага, увогуле :) Проста ноўнэйм люстэрка.

Найбольш падобныя што атрымалася знайсьці гэта арыгінальныя BMW Option 719:

BMW Option 719
BMW Option 719

Але яны не складаюцца, хоць і вельмі падобныя візуальна.

Вельмі цікавая гісторыя. Калі ведаеце адгадку - дайце знаць.

Дзякуй за ўвагу!

© www.motorcycleman.eu: усе правы захаваныя. Пры выкарыстанні матэрыялаў згода аўтара і спасылка на крыніцу АБАВЯЗКОВАЯ, 2022-2025