← назад
Мой першы тэхагляд на матацыкл у Польшчы
жнівень 5, 2023Вітаю!
Сёньня будзе кароткая нататка пра мой першы тэхагляд на матацыкл у Польшчы.
Чаму ён першы калі ты катаешся ўжо некалькі(а дакладней тры) гадоў спытаеце вы. А справа ў тым што падыход да тэхагляду ў Польшчы трошкі розніцца ад беларускага.
Новы транспартны сродак атрымлівае тэхагляд на тры гады аўтаматычна пры рэгістрацыі пасля пакупкі і гэта мае сэнс: ТС новы, пахне фабрыкай - што там правяраць? Да таго ж ТС на фабрычнай гарантыі і ўладальнік штогод будзе ездзіць на тэхагляд да афіцыяльнага дылера каб яе не згубіць.
Праз 3 гады пасля першай рэгістрацыі павінен быць зроблены ўжо дзяржаўны тэхагляд - гэта акурат мой выпадак. Пасля гэтага, наступны тэрмін вызначаецца праз 2 гады - ТС усё яшчэ лічыцца "
