← назад

Dunlop Trailmax Raid: падсумаваньне сезону

лістапад 20, 2025

Вітанкі!

Сёньня я хачу падзяліцца досьведам выкарыстання шынаў Dunlop Trailmax Raid на маім BMW R1250GS.

Спасылка на пост аб тым, чаму я выбраў менавіта Dunlop Trailmax Raid

Агляд сезону 2025

У гэтым сезоне я зрабіў на іх каля 8 тысяч кіламетраў па польска-чэска-славацкіх дарогах у вельмі розных варунках:

  • аўтастрады(з крэйсерскай хуткасьцю 120-130км/г), часамі з поўным заладаваньнем куфраў ды пасажырам
  • звычайныя дарогі
  • гарадскі рух
  • бездарожжа(грунтоўкі, гравійныя дарогі, палі, лясы, пясок)

Сезон 2025 быў вельмі шчодры на кепскае надвор'е - амаль у кожным падарожжы я трапляў пад большы альбо меншы дождж.

Вясной здаралася катацца асфальтам ў каля нулявыя тэмпературы, але я не адчуў нейкага моцнага пагаршэньня прычэпнасьці.

Вясной здаралася катацца нават ў каля нулявыя тэмпературы, фота @denisrudov.
Вясной здаралася катацца нават ў каля нулявыя тэмпературы, фота @denisrudov.
Трава ды палі, фота @denisrudov
Трава ды палі, фота @denisrudov

На асфальце галоўны мінус - гэта шум на аўтастрадных хуткасьцях. Да вібрацыі я хутка прызвычаіўся, а вось з шумам горш. Ён зрабіўся цішэйшы з паступовым зносам, але ў параўнаньні да шасэйных ён усё яшчэ гучны.

На мокрым асфальце не заўважыў недахопу прычэпнасьці. Ня ведаю як дакладна гэта працуе, але на мокрым асфальце шум ад шын робіцца менш гучны.

Пасля аўтастрады пад залевай
Пасля аўтастрады пад залевай

Чаго гэтыя шыны ня любяць, дык гэта гліністага бруду. Цалкам асьцярожная язда па "балоце" мажлівая, але трэба заўсёды быць чуйным - прычэпнасьці часамі не хапала.

Бездарожжа
Бездарожжа

На фатаздымку ніжэй канешне я трапіў у вельмі жорсткія варункі: для такой язды па балотах трэба мець матацыкл па-лягчэй ды больш шыпастыя шыны, без кампрамісаў.

Для такой язды па балотах трэба мець матацыкл па-лягчэй ды больш шыпастыя шыны, без кампрамісаў
Для такой язды па балотах трэба мець матацыкл па-лягчэй ды больш шыпастыя шыны, без кампрамісаў

На зыбкім пяску пад варункам нізкага ціску ў шынах я цалкам задаволены з іх мажлівасьцяў.

Пяскі
Пяскі

Вось так выглядаюць у асноўным мае падарожжы па лакальных бездарожжах і гэтыя шыны ідэальна падыходзяць пад камфартовы даезд да месца асфальтам, а потым усё яшчэ камфартовую язду па грунтоўках ды гравійках

Вось так выглядаюць у асноўным мае падарожжы па лакальных бездарожжах
Вось так выглядаюць у асноўным мае падарожжы па лакальных бездарожжах
Грунтоўкі ў гарах
Грунтоўкі ў гарах

Знос

Калі я шукаў інфармацыю на гэтыя шыны, бачыў водгук што зношваюцца яны 2:1, то бок дзьве заднія на адну пярэднюю шыну і я цалкам згодны. Я ніяк спецыяльна не клапаціўся пра знос - проста ездзіў так як мне было патрэбна.

Глыбіня пратэктаруНоваяПасля 8000кмРозніца
Пярэдняя шына7.8мм6.3мм1.5мм19.2%
Задняя шына10.4мм5.9мм4.5мм43.2%

Вось як гэта выглядае на фота: цэнтр моцна знасіўся, што не дзіўна.

Знос задняй шыны
Знос задняй шыны
Задняя шына
Задняя шына
Задняя шына
Задняя шына
Задняя шына
Задняя шына

На мокрае бездарожжа такая шына ўжо канешне не надаецца, але думаю што па асфальце можна было б яшчэ тысячу-паўтары праехаць.

Пярэдняя шына мяне здзівіла адносна нізкім зносам. Калі прыглядзецца, можна заўважыць што вострыя канты пратэктару зрабіліся больш залізаныя - гэта мінус для бездарожжа, бо яны будуць горш угрызацца ў паверхню. Але цалкам шына выглядае добра - яшчэ паездзіць.

Пярэдняя шына
Пярэдняя шына
Пярэдняя шына
Пярэдняя шына
Пярэдняя шына
Пярэдняя шына
Знос пярэдняй шыны
Знос пярэдняй шыны

Падсумаваньне

Агулам, я вельмі задаволены гэтымі шынамі - гэта менавіта той кампраміс, якога я шукаў.

Вынікі зносу задавальняючыя, як на такой тып: сезон быў ад'езджаны без клопатаў, час замяніць заднюю і яшчэ павінна хапіць на наступны ці як мінімум на большасьць наступнага сезону.

Новая задняя шына і старая
Новая задняя шына і старая
Замантаваная новая задняя шына
Замантаваная новая задняя шына

Заўсёды ёсьць імавернасьць, што на рынку ёсьць нешта лепшае, але пакуль што я хачу застацца з гэтымі шынамі.

Дзякуй за ўвагу!

© www.motorcycleman.eu: усе правы захаваныя. Пры выкарыстанні матэрыялаў згода аўтара і спасылка на крыніцу АБАВЯЗКОВАЯ, 2022-2025