Матацыклам па Андалузіі, ч.13: Тарыфа
ліс тапад 17, 2025Вітаю ў трынаццатай частцы майго падарожжа па Андалузіі!
Спасылка на папярэднюю частку пра маляўнічы нацыянальны парк Сьера-дэ-лас-Ньевес.
Сёньня будзе кароткая нататка пра месца, дзе сустрэкаюцца Атлантычны акіян і Міжземнае мора - гішпанскі горад Тарыфа.
Мне было вельмі цікава: адкуль такая назва, сугучная са словам - тарыф? А вось вікіпедыя кажа, што так і было: гэтае месца - найбліжэйшае да афрыканскага кантыненту, і менавіта тут бралі мыта з купцоў, якія перасякалі водны шлях з Афрыкі ў Еўропу. Такая вось цікавостка.
Па дарозе з Малагі ў Тарыфу варта затрымацца на паркоўцы птушынага аглядальнага пункту Cazalla Observatorio de Aves Planeadoras, адкуль адкры ваюцца цудоўныя віды на Гібральтарскую пратоку і афрыканскае ўзбярэжжа.
Вялічэзныя караблі пакідаюць Сярэдземнае мора і накіроўваюцца ў Атлантычны акіян.
Я думаю ня трэба тлумачыць стратэгічнае значэнне гэтага месца - паўсюль можна пабачыць рэшткі ваенных умацаванняў.
У самой Тарыфе нас цікавіць вузкая частка зямлі - Frontera Mar Mediterráneo-Océano Atlántico - паміж кантынентам і выспай Isle de Tarifa. Вось так выглядае умоўная мяжа паміж двума воднымі прасторамі.
Вада канешне няшмат чым розніцца :) Ну хіба што ад боку акіяну хвалі большыя.
На жаль, трапіць на выспу вельмі складана - гэта ваенная зона. Там ёсьць нейкія экскурсіі, але іх трэба рэзерваваць загадзя, чаго мы канешне не рабілі.
Шпацыруем па чароўным пляжы.
У самой Тарыфе па-за сезонам няма шмат чаго рабіць, таму наглядзеўшыся на акіян, мы паварочваем у зваротным кірунку. Па дарозе варта затрымацца на аглядальным пункце Mirador del Estrecho і яшчэ разок паглядзець на гэтае ўнікальнае месца з вышыні.
Рушым далей, наперадзе нас чакае Гібральтар
Спасылка на наступную частку ў каторай наведаю Гібральтар - брытанскую заморскую тэрыторыю, стратэгічна важны анклаў на ўваходзе ў Міжземнае мора.
